Ёсць занятак кожнаму

Культура

Антонаўскі сельскі Дом культуры не пустуе ні ў святы, ні ў будні: вечарамі тут праводзяцца розныя мерапрыемствы, а днём ідуць заняткі ў гуртках па інтарэсах.

Мастацкі кіраўнік Ж. Дадзека з удзельнікамі гуртка.

Калі мы завіталі ў СДК, тут працаваў дзіцячы лялечны гурток — малыя развучвалі спектакль-казку. З імі займалася мастацкі кіраўнік Жанна Дадзека. Дзеці з задавальненнем расказалі, што любяць хадзіць у Дом культуры, бо тут цікава.
А дырэктар культустановы Наталля Юхновіч адзначыла, што ў суботнія вечары сюды збіраецца да сотні маладых людзей. Працуюць вакальныя групы, гурток мастацкай самадзейнасці. Антонаўцы не могуць паскардзіцца, што ў вольны час няма чым заняцца.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *