Час веснавых кірмашоў

Общество

З наступленнем цёплай пары пачынаюцца пасяўныя клопаты. А значыць, самы час набыць насенне, угнаенні, інвентар, матэрыялы для цяпліц і многае іншае, што патрэбна для работы на прысядзібным участку.

Дапамогуць агароднікам у гэтым веснавыя кірмашы, якія па традыцыі праводзяцца ў красавіку-маі ў населеных пунктах раёна. Распараджэннем райвыканкама прадугледжана правесці кірмашы на гарадскім рынку Верхнядзвінска 13 красавіка — па рэалізацыі бульбы і пладовагародніннай прадукцыі ўраджаю 2012 года; 20 і 27 красавіка — па продажы садова-гародніннага інвентару, семянной бульбы, пасадачнага матэрыялу пладова-ягадных культур, мінеральных угнаенняў, будматэрыялаў, другіх груп тавараў.
Веснавыя кірмашы адбудуцца на тэрыторыях сельсаветаў: у аграгарадках Лявонішана — 16 красавіка, Каханавічы — 17 красавіка, Боркавічы — 18 красавіка, Асвея — 19 красавіка, в. Ігналіна — 20 красавіка, в. Дзёрнавічы — 23 красавіка, аг. Бігосава — 24 красавіка, аг. Валынцы — 25 красавіка, аг. Сар’я — 26 красавіка і аг. Шайцерава — 30 красавіка.
4 мая адбудуцца таксама перадвелікодныя кірмашы па продажы харчовых і нехарчовых тавараў, прадукцыі грамадскага харчавання.
Удзел у кірмашах прымуць прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання, быту, прамысловасці і сельскай гаспадаркі, фермеры.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *