Сустрэча моладзі

Актуально Молодёжная страница "Ветразь"

25 ліпеня на стыку межаў Беларусі, Латвіі і Расіі ля Кургана Дружбы адкрыўся Міжнародны маладзёжны лагер «Бе-Lа-Русь».
ХХІІ Міжнародны маладзёжны лагер «Бе-Lа-Русь» сабраў больш за 500 маладых людзей з розных краін свету. Традыцыйнай часткай праграмы з’яўляецца сустрэча з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і ўшанаванне памяці змагароў з фашызмам. Асноўная тэматыка сёлетняга форуму — «100 ідэй для «Бе-Lа-Русі-2013», таму цэнтральнай падзеяй стане конкурс маладзёжных ініцыятыў. За кожную ініцыятыву па ўдасканаленні маладзёжнага лагера арганізатары будуць уручаць рознакаляровыя стужкі колераў дзяржаўнай сімволікі трох краін. Імі мяркуецца ўпрыгожыць Дрэва ідэй. Журы вылучыць тры лепшыя ідэі, якія будуць рэалізаваны ў 2014 годзе.
Кожны год гаспадыняй лагера становіцца адна з трох маладзёжных арганізацый — БРСМ, Саюз за прагрэс моладзі Латвіі, Расійскі саюз моладзі. На гэты раз арганізатарам з’яўляецца беларускі бок, таму мерапрыемствы будуць мець наш нацыянальны каларыт. У Горадзе майстроў «Бе-Lа-Русские забавы» свае таленты пакажуць рамеснікі; моладзь паўдзельнічае ў беларускіх народных гульнях і конкурсах. Папулярнасцю ў юнакоў і дзяўчат карыстаюцца творчыя спаборніцтвы. Сёлета можна будзе паўдзельнічаць у конкурсе бівуакоў, фестывалі «Бе-Lа-Русские зори», конкурсе «Лепшая пара Бе-Lа-Русі», дзе прэтэндэнты выступяць у вобразах Анегіна і Таццяны, Рамэо і Джульеты, Боні і Клайда, Клеапатры і Марка Антонія і іншых пар. Насычанай чакаецца спартыўная праграма: футбол, валейбол, перацягванне каната, армрэстлінг, дартс.
* * *
С 25 по 28 июля 2013 года на Кургане Дружбы проходит ХХII Международный молодежный лагерь «Бе-Lа-Русь». Пропуск лиц в пограничную зону осуществляется в соответствии с действующим законодательством. При себе необходимо иметь паспорт и квитанцию об уплате государственной пошлины.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *