Дыягназ ставіць апарат

Актуально Здоровье

Унікальны апарат, які з’явіўся ў Верхнядзвінскай ЦРБ, з разраду дыягнастычных прыстасаванняў навейшага класа.

-«Гаворка ідзе аб спектрафатометры-рыдэры, інакш кажучы, апараце нямецкай вытворчасці, які аснашчаны вялікай колькасцю маркераў, што дазваляе хутка і дакладна вызначыць пэўнае захворванне сістэмы кровазвароту, сардэчна-сасудзістай сістэмы і нават наяўнасць у арганізме наркатычных рэчываў», — расказвае ўрач лабараторнай дыягностыкі ЦРБ С. Я. Бядунька.
У прыватнасці, з вялікай дакладнасцю медыкі цяпер могуць вызначыць такое небяспечнае захворванне, як інфаркт міякарду. Выяўленне яго на пачатковай стадыі дазволіць аказаць экстранную дапамогу ў выглядзе тромбалізіса — працэдуры, якая нейтралізуе далейшае паражэнне сардэчных тканяў.
Гэты апарат і другія навейшыя тэхнічныя распрацоўкі, якія ўкаранёны ў ЦРБ, дзейнічаюць у рамках прэзідэнцкай праграмы далейшага ўдасканалення службы аховы здароўя малых гарадоў і паселішчаў.
Людміла АРЛОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *