На чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледжана пытанне «Аб стане вытворчага траўматызму ў арганізацыях раёна і мерах па прафілактыцы і забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы ў рамках рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» за 1 паўгоддзе 2013 года».
Аб рабоце, праводзімай у раёне па адзначанаму пытанню, праінфармаваў начальнік раённага упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне І. Г. Бальшой.
На пасяджэнні, вёў якое старшыня райвыканкама І. І. Марковіч, прааналізаваны прычыны вытворчага траўматызму, заслуханы справаздачы кіраўнікоў падраздзяленняў, дзе здарыліся няшчасныя выпадкі, пастаўлены задачы па ўмацаванні дысцыпліны і бяспекі ў працоўных калектывах, а таксама паляпшэнні стану здароўя працуючых.
Рэкамендацыі па разглядаемаму пытанню даў начальнік аддзела № 6 Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы І. В. Жук.
Удзел у рабоце райвыканкама прыняў намеснік пракурора Віцебскай вобласці Г. А. Каранько.
Наш кар.