У Лявонішане адзначылі свята Цэнтральнай вуліцы

Актуально Жизнь сельских Советов

Цудоўнае свята вуліцы Цэнтральнай адбылося днямі ў нашым аграгарадку Лявонішана. Праходзіла яно на прасторнай пляцоўцы ля сацыяльна-культурнага цэнтра.

Настрой быў узнёслы зранку: на вуліцы гучала музыка, зіхацелі яркія шары і сцяжкі. А самае лепшае ўпрыгожванне вуліцы — рознакаляровыя клумбы, з любоўю выпеставаныя работнікамі навакольных устаноў і жыхарамі.
Адкрылі свята самы старэйшы жыхар вуліцы ветэран працы Пётр Уладзіміравіч Уліновіч і самыя маленькія яе насельнікі — Машанька Казакова і Насценька Валатковіч, для якіх прагучалі музычныя віншаванні.
Ніхто на свяце не застаўся па-за ўвагай: ні ветэраны вайны і працы, ні першыя жыхары вуліцы, ні маладыя спецыялісты, ні шматдзетныя маці. Асаблівую падзяку выказалі сённяшнім працаўнікам вёскі, якія клапоцяцца аб тым, каб наша зямля была яшчэ багацей і прыгажэй.
Сэрцы прысутных кранула музычнае віншаванне юнага даравання Славы Кураша. Здавалася, нават кветкі на клумбах весела пакачваюцца ў такт яго гарэзных песень.
Па традыцыі такіх святаў названы лепшыя гаспадары ў розных намінацыях. Установамі ўзорнага парадку прызнаны сацыяльна-культурны цэнтр і сталовая. Лепшымі кветкаводамі з’яўляюцца Аксана і Андрэй Казаковы, кветнікі якіх — эталон прыгажосці. Сям’я Валянціны і Ула-дзіміра Клачанок перамагла ў намінацыі «Лепшы гароднінавод-агароднік». Прыклад гаспадарання ў сваім двары паказваюць Андрэй Астапенка і Леанід Маслоўскі. Непераўзыдзенымі дызайнерамі прызнаны Надзея і Уладзімір Цярэшка.
Пераможцам спаборніцтва па добраўпарадкаванні ўручаны падарункі, набытыя з дапамогай мясцовай гаспадаркі.
Сардэчна дзякуем работнікам сацыяльна-культурнага цэнтра М. В. Санкоўскай, К. А. Папсуевіч, Т. П. Рачыцкай, Л. Н. Новікаву за выдатна арганізаванае і праведзенае свята. Яно падарыла хвіліны радасці і стала для ўсіх нас стымулам для новых знаходак.
П. Уліновіч, А. Станкевіч,  Л. Жук, аг. Лявонішана.  



7 комментариев по теме “У Лявонішане адзначылі свята Цэнтральнай вуліцы

  1. Интересная картинка к статье. Неужели в аг.Леонишено нет фотоаппаратов?

  2. А что, к каждой статье непременно должно быть фото? Букварь только с картинками читаете?

  3. Житель деревни, сегодня фотоиллюстрации стали неотъемлемой частью графического облика газетной страницы и сами по себе обладают художественной ценностью. Они несут дополнительную информацию, передают настроение или атмосферу событий, описанных в статье, привлекают внимание к статье, останавливают мгновенье. Большинство статей – так или иначе, о людях.Читателю, естественно, хочется знать, как эти люди выглядят. И это нужно показать. Каждая фотография рассказывает историю, а каждая история в свою очередь достойна иллюстрации.

  4. Если к каждой статье помещать фото, представляете, что это за газетная страница будет?! Что-то даже в крупных изданиях на такие эксперименты не идут, а в малой по формату газете это будет фотобзик. Всё-таки есть нормы оформления газеты и их надо соблюдать. К тому же, в данном случае люди написали отклик без фото — их право.

  5. …Не вѣрь ушамъ, а вѣрь глазамъ своим …

    Развеселило : «есть нормы оформления газеты и их надо соблюдать»(ХХI век, однако)

  6. Сновагостю. Именно потому, что ХХI век,и надо соблюдать нормы оформления газеты. На факультете журналистики есть целый курс, который называется «Техника оформления газеты». И уж те, кто делает печатное издание, поверьте,его знают — это целая наука.И в соответствии с ней количество фотоиллюстраций на полосе дозируется в пропорциях к тексту. Неужели Вы думаете, что, компьютерная вёрстка допускает произвольное тыканье материалов на полосу?

  7. В принципе, фото к статье не помешало бы здесь на сайте, место бы нашлось.
    А вообще хорошо, что праздник был. В этих местах люди не избалованы разными мероприятиями.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *