У святкаванні Дня беларускага пісьменства ў Быхаве прыняла ўдзел творчая дэлегацыя з Віцебшчыны, узначальваў якую галоўны спецыяліст упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Валерый Марчанка. У складзе дэлегацыі быў наш зямляк, аўтар кніг прозы Васіль РУДОЙ, якога мы папрасілі падзяліцца ўражаннямі ад падзеі.
— На свяце было вялікае прадстаўніцтва творчых людзей Беларусі. Прывітанне гасцям і ўдзельнікам Дня пісьменства ад Галавы дзяржавы зачытаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ураджэнец Быхаўшчыны Аляксандр Радзькоў.У ім гаварылася, што Дзень пісьменства — добрая нагода ўшанаваць нацыянальныя традыцыі і асэнсаваць іх месца ў сучасасці, паглыбіць свае духоўныя карані.
І сапраўды, Быхаў уражваў надзвычай багатай праграмай, галоўным героем якой была Яе Вялікасць Кніга. Адбылася прэзентацыя двухтомніка «Баркулабаўскі летапіс»- сімвала свята, уні-кальнага помніка айчыннага летапісання ХVII стагоддзя. Шмат увагі надавалася развіццю выдавецкай дзейнасці. Летась у Беларусі было надрукавана каля 11 тысяч найменняў кніг і брашур тыражом 33 млн экземпляраў. Зарэгістравана амаль 1530 перыядычных выданняў розных тэматычных накірункаў. Уразілі вялікія кніжныя выставы. Для мяне, як уладальніка аграэкасядзібы, асабліва цікавымі былі выданні гістарычнай і геаграфічнай тэматыкі, развіцця турызму.
Цікава было паяднацца з калегамі — гаварылі аб дасягненнях і праблемах. Пры ўсіх здабытках у выдавецкай галіне ў нас няпроста яшчэ прабіць дарогу да чытача маладым аўтарам, а таксама ўсім, хто пачынае літаратурную творчасць. Мне таксама давялося выдаваць сваю першую кнігу на свае сродкі. Толькі пасля набыцця папулярнасці ў чытачоў стаў атрымліваць шматлікія прапановы ад выдавецтваў.
Спадабаўся канцэрт, на якім паспяхова выступілі артысты з нашай віцебскай зямлі, уразілі Горад майстроў і авіяшоу. Пад разнастайныя культурна-асветніцкія мерапрыемствы былі задзейнічаны 20 тэматычных пляцовак.
Прыемна, што на фестывалі кнігі і прэсы была адзначана і мая праца. Атрымаў дыплом лаўрэата Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу на лепшы твор 2012 года за зборнік сучаснай беларускай прозы «Трыпціх кахання». Такая высокая ўзнагарода натхняе на далейшы творчы пошук. У мяне шмат задум, якія пастараюся рэалізаваць на карысць і задавальненне чытачоў.
Што скажа Кастусь?
Калі адзін і той жа твар мільгае на старонках з нумара ў нумар, то гэта надакучае, раздражняе, становіцца брыдкім. Шпак, што да мяне, то на свой розум я б не залічваў бы да ліку беларускіх тых «творцаў», што пішуць не на роднай мове. Найглыбокая акупацыя — культурная акупацыя. «Триптих любви» напісаны аўтарам з заходняй расійскай губерні, але не маім земляком, не на мове маіх продкаў. Таму радасць спадара Васіля ад атрыманага дыплома у мяне станоўчых эмоцый не выклікае.
Спадзяюся, што і спадар Шпак выкажыцца на гэты конт.
согласна, Кастусь)
А што выказвацца, и так усё зразумела. Спадзяюся, што ўсе іншыя заслужаныя літаратары Дрысеншчыны ў нас ужо атрымалі ўсе даступныя дыпломы і ўзнагароды, дзякаваць Богу, край наш шчыры на таленты.
Не шчыры, прабачце, а шчодры.
Шпак, цудоўная апіска. Шчырасць, шчодрасць, таленавітасць — ёсць за што любіць беларусаў. Як там у Антона Бубалы: » …на клін сышоўся б белы свет, без сініх васількоў у жыце…»
Без васількоў ніва спее на асцё, шкада, што ні кожны гэта можа ўцяміць.
А Хомка слушает, да ест… К чему полемика, если своих белорусских мы продвигать не умеем, или не дают.Давайте рейтинг местных писателей проведём. Кто больше назовет? У меня сразу А.Ф.Буболо представляется.
У мяне таксама. Яшчэ Эдуард Зубрыцкі такі быў, ціведае яго хто цяпер. А сп. Пётра Квяцінскі, пры ўсёй павазе да яго — не літаратар і дарма губляе каштоўныя гадзіны жыцця на свае літаратурныя практыкаванні.
Героднік даволі вядомы — праўда, не жыве тут.
Тарас Хадкевіч.
Барэйша Міхась.
Ujcnm, дык дзякуй жа лёсу, што у Верхнядзвінска яшчэ Бубала ёсць, хай ён доўга жыве. Аб тым жа і палеміка, што дажыліся. Што тыя, хто да свайго цягнецца, толькі насмешкі з боку і атрымлівае, як быццам нешта дурное адстойвае.
Правесці рэйтынг, з гэтай прапановай да пэўнай журналісткі выдання звярніцеся, да той, што пад іншым артыкулам палічыла тактоўным абазваць карыстальнікаў «лицемерами» ды не адэкватнымі асобамі. Што праўда яна і без складання рэйтынгу Вам распавядзе, кто обрёчён на вымирание.
Атрымаў чалавек прэстыжны дыплом — і добра. Калі ён піша на іншай мове, то не мае права на прызнанне?
Даруйце, але таму і атрымаў, што у малой сям’і кормяць лепш. Куды б дзеўся гэты прэстыж на тэрыторыі краіны суседкі. Ніхто дыплом у спадара Васіля не адбірае, хай хоць спіць з ім у абдымку. Ніхто нават супраць не будзе, калі сцяжок чырвоны ля выканкама менавіта ў яго гонар будзе ўзняты, надасць больш адпаведнасці. Улетку давялося прысутнічаць на прэзентацыі складанкі вершаў Усевалада Сцебурака ў Мінску, апладысменты прысутных ён сарваў наступнымі радкамі:
Ад прадзедаў спакон вякоў
мне б засталося сто гектараў.
Каб не было бальшавікоў
ды іхніх сраных камісараў.
Дык вось, Госць, за гэтыя «сто гектараў» і крыўдна, а так кесарава — кесару.
Кастусь, наконец то я где-то хоть с тобой согласен! А стих шикарный!
Не умея держать в руке топор — дерева не отешешь, а не зная языка хорошо — красиво и всем понятно — не напишешь.
Горький М.
Верш і сапраўды «прыгожы». І задума арыгінальная, і словы такія вытанчаныя…. Намінуйцеся на дыплом!
Госць,дзякуй Вам за іронію. Але ж паспрабуйце адстаяць сваю пазіцыю, дзякуючы якому сродку ў Вас атрымліваецца вылучыць з усяго шэрагу тых хто піша па-расійску творцаў, менавіта беларускіх?
А я вот жду давно,когда всем этим поэтам объяснят значение термина «графомания».
Все с ними,этими поэтами-музыкантами-художниками носятся,как с писаной торбой исключительно потому,что других нет.
А так,в контексте мировой культуры они совершенно бесполезны.
Даже,может,вредны,так как хоть на местном уровне,но пропагандируют низкохудожественный и унылый тлен.
Беларусь ты мая,Беларусь
Я у цябе очань сильна улюблюсь.
Я люблю тваи рэчки и паля.
И ваабщэ тибя люблю,мая зямля (или «страна»-тоже подойдет).
Ужс.
Гость1, згодзен, пра сусветную культуру нават і заікацца не прыпадае, пакуль дзеячаў іншай краіны шануем, а ад сваёй культуры адварочваемся. А тое, што Вы апісалі, гэта Вы ад няведання, недзе не там вы чытаеце. Запэўніваю, сучаснікі так не пішуць. Да прыкладу ўчора па тэлебачанню пачуў верш, каторы
узняў мне настрой на вечар:
Стракочуць зычна конікі ля ганку
«Салёна прыгажосці», дзе ад ранку
Дзяўчына з вёскі беларускай Петракі
Наколкі робіць і праколвае пупкі.
А недзе там лагодны ветрык вее,
Сінее васілёк і жыта палавее…
І ў забыцці выколвае рука
Замест пачвары кветку васілька.
І дзе тут тлен ды расцягнутыя соплі? Не плакалі і гледачы аднойчы ў зале, калі наш мясцовы паэт чытаў са сцэны верш «Раблю ўсё».
Разумею, Кастусь, што гэты рымейк Багдановічавых «Слуцкіх ткачых» накіраваны на абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці ў моладзі, прынамсі, вясковай. Але жыццё ёсць жыццё: і наколкі будуць рабіць з пачварамі, і пупкі праколваць.А што датычыць узроўню мастацкіх твораў местачковых пісьменнікаў, то ўсё адносна. І хлеб у сусветным маштабе ёсць смачнейшы за наш, і творцы мацнейшыя…
Госць, вядома, што адносна добрага ў свеце шмат, гутарка пра расійскамоўную творчасць, ці маем мы права залічваць яе да ліку беларускай, ці павінны мець годнасць і гонар толькі за сваё. Дзе Ваша пазіцыя?
А во верш таксама з Дзвінскага краю:
Там, на лузе, за ракою, дзе шуміць чарот
Адшукаў я выпадкова брудны, рваны бот.
Я пяшчотна ўзяў абутак, кінуў дагары,
Закрычаў я ўсяму сьвету (рэха ў бары),
Скалануў я лугавіну ў жальбе і дакоры:
«Здавайце, людзі, сыравіну у нарыхтканторы!»
🙂 🙂 🙂
М.Б. номинированный на литпремию «Триптих любви» — это сугубо личное, мемуарное произведение… оч похоже, да и возраст автора как раз ностальгировать заставляет. тем и ценно. Печально, господа, печально.
Шпаку о знании белорусской классики. Геродник, действительно,» не жыве тут». Он, вечная память, давно в мире ином.В 2011 году отмечали столетие со дня рождения. Зачем дискутировать о том, чего не знаешь?
Ай-ей, читатель, і сапраўды, як гэта я так аба…, ой, прабачце, чорт за язык цягне, я маю на ўвазе — як гэта я так даў маху. Пайду цяпер тапіцца ў Дрысу ад сораму, бо такога не перажыву. Дзякуй Вам, што прысаромелі мяне. Каб не такія пільныя людзі, як Вы, дык адны б дурні жылі на свеце, якія б і дасюль хадзілі б, пэўна, даверху ср…, ой не, прабачце, скажу па-іншаму — хадзілі б на чатырох нагах галавой уніз.
Непрыгожа, Шпак,не тапіцца трэба, а з годнасцю прызнаваць свае памылкі. А то ў іншых Вы і смяцінку ў воку бачыце, а ў сваім і бервяно не заўважаеце.Гэта, сапраўды, абсурдная недарэчнасць,- пераблытаць жывых класікаў з памёршымі. А як Вам на тое ўказалі, тады і пра класікаў забыліся, і ненарматыўнай лексікай не грэбуеце.
Ну, спадарства, калі гэта прынцыпова настолькі, што свет перавернецца, то выбачайце за недарэчнасць, вінаваты безумоўна, не звярнуў увагі, што трэба было абавязкова паведаміць , хто з пералічаных мной людзей ужо жыве ў іншых месцах, лепшых за нашыя.
Прыемна, што адсотак беларускамоўных каментароў павялічваецца. Госць, Шпак, дзякуй вам за гэта.