Верхнядзвінскія хлебаробы — пераможцы рэспубліканскіх «Дажынак»

Актуально Общество

Сёння ў Жлобіне пачынаецца рэспубліканскі фестываль-кірмаш «Дажынкі — 2013». У вялікім свяце ўраджаю прымуць удзел лепшыя з лепшых — працаўнікі, якія дасягнулі самых высокіх у краіне паказчыкаў на жніве.


Сярод пераможцаў — шасцёра прадстаўнікоў Верхнядзвінскага раёна.
Удзел у рэспубліканскіх «Дажынках» хлебаробаў Верхнядзвіншчыны стаў добрай традыцыяй. Амаль дзесяць гадоў запар нашы майстры поля перамагаюць у розных намінацыях рэспубліканскага спаборніцтва. Неаднаразова пераможцам станавіўся Верхнядзвінскі раён за самыя высокія намалоты, ураджайнасць, культуру земляробства. З году ў год ушаноўвала краіна нашых перадавых камбайнераў, вадзіцеляў, аператараў сушылак, спецыялістаў, кіраўнікоў гаспадарак. І гэта пры тым, што працаваць ім даводзіцца на цяжкіх паўночных землях, якія не вылучаюцца прыроднай урадлівасцю.
Сёлетні год выдаўся асабліва цяжкім — з працяглымі паводкай і засухай. Але майстэрства і вопыт працаўнікоў поля аказаліся мацней. У неспрыяльных умовах раён атрымаў 75,5 тысячы тон збожжа пры ўраджайнасці звыш 30 цэнтнераў з гектара, гэта – другое месца ў вобласці.
Паказчыкі ж асобных калектываў і працаўнікоў аказаліся непераўзыдзенымі!
Верхнядзвінскі раён на рэспубліканскіх «Дажынках-2013» прадстаўляюць:
Гумнянкоў Міхаіл Пятровіч, дырэктар ААТ «Шайцерава» — першае месца сярод сельскагаспадарчых і іншых арганізацый (іх філіялаў);
Шылаў Васіль Мікалаевіч, галоўны аграном ААТ «Прудзінкі» — першае месца сярод галоўных аграномаў гаспадарак;
Барсток Аляксандр Аляксандравіч, старшы камбайнер ААТ «Прудзінкі»- другое месца сярод мала-дзёжных экіпажаў зернеўборачных камбайнаў;
Жукоўскі Алег Іосіфавіч, вадзіцель ААТ «Прудзінкі» — першае месца сярод маладых вадзіцеляў, занятых на адвозцы збожжа ад камбайнаў;
Папковіч Аляксандр Васільевіч, аператар зернесушыльнага комплексу ААТ «Прудзінкі» — другое месца сярод аператараў зернесушыльных установак;
Бычэнка Іван Вячаслававіч, аператар зернесушыльнага комплексу КУВСП «Каханавічы» — трэцяе месца сярод аператараў зернесушыльных установак.
У склад дэлегацыі ад нашага раёна ўваходзіць таксама першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Люцыя Казіміраўна Грэсько.
Віншуем удзельнікаў «Дажынак» і ўсіх хлебаробаў раёна з працоўнай перамогай і жадаем новых дасягненняў!
С. АЛЯКСАНДРАВА.
НА ЗДЫМКУ: удзельнікі рэспубліканскіх «Дажынак» (злева направа) В. М. Шылаў, А. І. Жукоўскі, А. А. Барсток.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



4 комментария по теме “Верхнядзвінскія хлебаробы — пераможцы рэспубліканскіх «Дажынак»

  1. Люди добрые! У кого есть яблоки сорта «Антоновка». Куплю.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *