Разгледжаны пытанні выканання прагнозаў і добраўпарадкавання

Райисполком

Адбылося пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, на якім разгледжана пытанне «Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця і выкананне бюджэту Верх-нядзвінскага раёна за студзень-верасень 2013 года і задачах па выкананні паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2013 годзе». У інфармацыі намесніка старшыні райвыканкама А. А. Барздыка паведамлена, што раёнам выконваюцца 4 паказчыкі з 19. Абмеркаваны шляхі выканання заданняў года ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, сферах гандлю, паслуг і прадпрымальніцтва. Пастаўлены задачы па выхаду на ўстаноўленыя параметры сацыяльна-эканамічнага развіцця.
На сумесным пасяджэнні райвыканкама і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў разгледжана пытанне «Аб рабоце, праводзімай у раёне па добраўпарадкаванні і ўтрыманні населеных пунктаў, аб’ектаў вытворчага, сацыяльна-культурнага прызначэння». З інфармацыяй вы-ступілі намеснік старшыні райвыканкама С. П. Валковіч, галоўны санітарны ўрач раёна І. К. Мусінава, начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя В. К. Булаўскі. Прааналізаваны ход работ па добраўпарадкаванні і пастаўлены задачы, якія трэба выканаць да канца года і ў перспектыве.
Вынікі пасяджэння падвялі старшыня раённага Савета дэпутатаў І. Ф. Козел і в. а. старшыні райвыканкама У. У. Быкаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *