Захоўваць парадак у месцах адпачынку

Общество

Тэмай бурнага абмеркавання на сайце газеты d-p.by нечакана стаў артыкул трохмесячнай даўнасці «Ад-крыўся аб’ект прыдарожнага сервісу», у якім гаварылася аб пачатку работы кафэ «Со вкусом» Верхнядзвінскага масласырзавода. 

Іншы раз буронка (на здымку) бывае больш культурнай, чым асобныя наведвальнікі кафэ.

 

Карыстальнік сайта, які днямі наведаў гэта месца, выклаў у сеціва зроблены там фотаздымак, дзе двое п’яных дзецюкоў, даруйце, «спраўляюць малую патрэбу» прама пад шыльдай «Мы открылись» ля ўваходу ў кафэ. Пры гэтым аўтар змяшчае каментарый з уражаннямі ад праведзенага вечара: аглушальная музыка, дзікунскія танцы «падагрэтых» юнцоў і непрадказальныя паводзіны п’яных кампаній.
Зразумела, факт выклікаў хвалю абурэння. Фарумчане справядліва пішуць, што дабротныя ўстановы, зробленыя гаспадарамі за немалыя грошы на карысць людзям, у рэшце рэшт ператвараюцца ў «піўныя забягалаўкі» з такімі вось негатыўнымі праявамі. Хтосьці лічыць мэтазгодным устанавіць персанажаў здымка і заклікае праваахоўнікаў прыняць да іх меры. Іншыя патрабуюць ад гаспадароў прадпрыемства паставіць у зале ахову, абсталяваць відэаназіранне або наймаць дзяжурных на платнай аснове. Жартаўнікі прапаноўваюць замяніць брэнд кафэ ў выглядзе буронкі на славутага «брусельскага» хлопчыка. Так ці інакш, але ўсе адзіныя ў меркаванні: уседазволенасці і п’янай разбэшчанасці дапускаць нельга! Вось толькі ці пачуюць гэтыя каментарыі тыя, каму яны ў першую чаргу адрасаваны: самі аматары п’яных тусовак?!
На жаль, культура пэўнай часткі нашага грамадства, асабліва сярод моладзі, мякка кажучы, пакідае жадаць лепшага. На сайце не ўпершыню прыводзяцца факты неадэкватных паводзін наведвальнікаў забаўляльных устаноў. Дарэчы, у гэтым кафэ, мяркуючы па водгуках, былі ўжо скандальныя разборкі з выклікам міліцыі. Здараюцца падобныя эксцэсы і ў іншых «піцейных» месцах. Даводзілася праходзіць ля кафэ «Лабірынт» нядзельным ранкам — яшчэ тое відовішча! Як у гангстэрскім баевіку, здалёк да яго вядзе «крывавы след»- сведчанне чарговай п’янай бойкі. Ля ўваходу — смецце, асколкі разбітых бутэлек і яшчэ немаведама якія рэшткі начной вакханаліі. Праз пэўны час работнікі кафэ прыбяруць гэтыя «руіны». Да наступнага разгульнага вечара…
Відавочна, кантроль за месцамі адпачынку патрэбен больш жорсткі і пастаянны. Сапраўды, ёсць сэнс наймаць для аховы парадку спецыяльных работнікаў, часцей праводзіць рэйды міліцыі і дружыннікаў, правяраць узрост наведвальнікаў. Ці дапушчальна, што ў бары і кафэ прыходзяць зусім юныя асобы, якім няма і васемнаццаці? Ці ведаюць бацькі, дзе вабяць час іх дзеці? Хаця менавіта яны адказныя за тое, каб непаўналетнія пасля 22 гадзін знаходзіліся пад наглядам дарослых. І нарэшце, які ўзровень культуры ў саміх сем’ях, маладзёжным асяроддзі, грамадстве? Чаму адпачынак у нас асацыіруецца менавіта з застоллем, дзе цесна ад бутэлек? З маленства дзеці бачаць гэты ўзор правядзення вольнага часу і следуюць яму па жыцці. Мала каму з прыхільнікаў такіх застолляў удаецца асвоіць «культуру піцця», калі віно ці шампанскае прыгубліваецца ў бакалах. Часцей спіртное ўваходзіць у прывычку, і з’яўляюцца такія вось «брусельскія хлопчыкі».
Змагацца з п’яным бескультур’ем павінен кожны з нас — як толькі можа ў сваім працоўным, грамадскім і сямейным асяродку. А найперш ва ўласным жыцці. Бо ніхто так не нашкодзіць чалавеку, як ён сам, калі перастае паважаць сябе як асобу і ператвараецца ў істоту, на якую нават буронка ля кафэ глядзіць з агіднасцю…
С. ДЗВІНСКАЯ.
* * *
Калі матэрыял быў падрыхтаваны да друку, з РАУС паступіла паведамленне, што факт парушэння правілаў знаходжання ў грамадскім месцы зарэгістраваны, праводзіцца праверка, асобы, зафіксаваныя на здымку, устаноўлены і будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

 



2 комментария по теме “Захоўваць парадак у месцах адпачынку

  1. Комментарии к статье, выпущенной ранее, вызвали большой общественный резонанс. И в основной своей массе читатели газеты, увидев воочию факт вопиющего бескультурья, не остались равнодушными, резко отрицательно прокомментировали увиденное. Жаль, что для того, чтобы ткнуть носом некоторых граждан во все те гадости, которые ими же совершаются, требуется такая масса усилий. Вот и РОВД предпринимает меры…И справедливо. И правильно. Как тут не вспомнить классическую сатиру М. Булгакова… Ну разве не актуально (к сожалению, и сейчас)? http://youtu.be/7eBgxDYiyA4. А ведь сколько лет прошло с момента издания, а потом и экранизации «Собачьего сердца»?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *