Мова нашых дзядоў і прадзедаў, роднае слова, матчына песня… Вялікі духоўны скарб беларускага народа, які вякамі перадаваўся з пакалення ў пакаленне. І сёння, нягледзячы на імклівы час, жывуць традыцыі нашых продкаў.
Верхнядзвінская зямля багатая самабытнымі і таленавітымі людзьмі. Творчасць іх уражвае сваёй непаўторнасцю і прыгажосцю.
Раённае свята народнай творчасці «Галасы вякоў» прай-шло ў Доме культуры. На сцэне сабраліся творчыя калектывы мастацкай самадзейнасці — вакальныя гурты «Вяснянкі» (Антонаўскі СДК), «Сар’яначка» (Сар’янскі СДК), «Натхненне» (Запруддзеўскі СДК), «Спадчына» (Валынецкі СДК), «Крыніца» (Чыстапольская бібліятэка-клуб), народная вакальная група «Дзвінскія напевы» і народнае аматарскае аб’яднанне нацыянальнай кухні, гульні і фальклору «Расіца» (Бігосаўскі СДК), калектыў народнай музыкі «Верхнядзвінскія музыкі» (РДК), вакальны гурт «Натхненне» (Боркавіцкі СДК), гурт фальклорнай песні «Сяляначка» (Дзёрнавіцкі СДК), фальклорныя гурты «Вербіца» (Асвейскі ГДК) і «Сенькавіца», гурт-спадарожнік «Галасы вякоў» (Сенькаўскі сельскі клуб), гурт «Калінушка» і дзіцячы драматычны гурток «Светлячок» (Шайцераўскі СДК), дзіцячы фальклорны гурт «Купалінка», дуэты з Відоцкага клуба-бібліятэкі і Бялькоўшчынскага СДК, дзіцячы вакальны гурт «Чабарок» дзіцячай школы мастацтваў, Боркавіцкая дзіцячая школа мастацтваў.
Гледачам былі прадстаўлены абрадавыя святы. Песнямі, з якімі хадзілі валачобнікі ў дні святкавання Вялікадня, парадавалі гледачоў удзельнікі клуба «Ветэран». «Расіца» і «Купалінка» нагадалі аб такім свяце, як Юр’е. Аб традыцыях Купалля расказала ўдзельніца фальклорнага гурта «Сенькавіца» Ф. Русак.
Са сцэны гучалі легенды ў выкананні Ж. Дадзека і Р. Станько пра вышнараўскі дуб і «халерную» гару.
Інструментальны фальклор Прыдзвінскага краю — адзін з яскравых феноменаў традыцыйнай музычнай культуры. Добры музыкант па-ранейшаму карыстаецца ў вяскоўцаў вялікай пашанай. Вясёлай беларускай полькай парадаваў гасцей свята гарманіст з Сар’і Сяргей Мароз, а «Беларускія найгрышы» прагучалі ў выкананні музык з Боркавіцкай дзіцячай школы мастацтваў.
Нягледзячы на нялёгкае жыццё, нашы продкі ўмелі не толькі працаваць, але і весяліцца як след. А якая ж вясялосць без задорных прыпевак? Са сцэны іх праспявала Ніна Кулагіна з Валынцаў.
Шчырымі апладысментамі было ўзнагароджана выступленне «Сябровак-весялушак» з Боркавіч — З. Малько і Т. Беляй і самабытнага дуэта Р. Скрыпко і яго настаўніцы Л. Марынскай з Сенькаўскага СДК.
Беларуская песня… Жартаў-лівая, шчымлівая, вясёлая, сумная — яна заўсёды кранае сэрца і напаўняе душу радасцю. І вельмі важна захаваць майстэрства і мудрасць продкаў для нашых дзяцей, каб не страціць карані свае.
У фае Дома культуры была разгорнута выстава альбомаў «Спадчына», складзеная з фота-здымкаў і матэрыялаў аб народных майстрах, рамёствах нашага раёна. Тут жа можна было паназіраць за работай ткацкага станка.
Анна ЗІМАЦАЯ.
Фото
Валерыя САЛАЎЁВА.
Нажаль свята адбылося ў пустой зале, ад таго і артыстаў было крыху шкада, выглядала, нібыта яны самі для сябе ладзяць імпрэзу. Некалькі выступаў паўтаралі мінулагоднія, але не абыйшлося і без адкрыцця; самародку з Сенькава, Раману Скрыпко, сваім спевам удалося на пэўны час паралізаваць залу, за што глядач і аддзячыў яго бадай што самымі гучнымі апладысментамі ў гэты вечар. Атрымайце і вы 4 хвіліны асалоды ад аўтэнтычнага спеву юнака(http://www.youtube.com/watch?v=J0g0b7Ef8ec), ну і крыху адведайце на смак сваіх локцяў, раз згубілі магчымасць пачуць гэта ў жывую.
Кусай ты Кастусь сам сабе локці!!! Гэта воля кожнага чалавека — ісці яму ці не ісці на канцэрт! Мяркуючы з гэтага і атрымліваецца, што беларускі фальклор ня каму не интерестен! Табе падабаецца — ідзі! Ніхто не супраць.
Чалавек такая iстота, што калi даваць занадта волi,дык ен абжарэцца,напьецца цi утворыць штось.Таму да культуры яго трэба гнаць як Сiдараву казу дубцом.Пра культуру згадваем калi асабiста нас праяулена безкультурье.
Гаспадыня, я разумею, што кожнаму сваё. Вядома, нажаль, маладзёны, што абсцыконьваюць слупы ля кавярняў карыстаюцца ў верхнядзвінцаў большай увагай, здымкі іх дзеі хутчэй трапляюць у Сеціва і з большым задавальненнем абсмакоўваюцца журналістамі. Толькі вось мяне паглядзець на тое, ты, гаспадыня, таксама не запрашай.
http://www.youtube.com/watch?v=As42gJEeDsQ&feature=c4-overview&list=UUlQqXArEJuiyqob8_HVvU0w
А ведь Вы, Кастусь, весьма тенденциозно подходите к фактам. Как определили: с большим или меньшим удовольствием журналисты обсуждают ситуацию, и что быстрее попадает в сеть? Был материал о нарушителях порядка возле кафе, были два материала со снимками с конкурса «Галасы вякоу». А что нарушителей в сети больше обсуждали, так ведь значит — людей это волнует, и хорошо, что волнует. Создается такое впечатление, что, действительно, ничью работу и другую позицию Вы не способны принять и оценить, кроме «себя любимого», как здесь писали. Или это испытанный прием: охаивай других, чтобы утвердиться самому?
А што гэта, Костусе, за падрыў маста ў Верхнядзвінску на Ютубе на тваім канале? Калі гэта такое кіно здымалі ў нашым горадзе?
Кастусь, прычым тут гэтыя героі!!! З імі даўно ўжо ўсё ясна. А вось ты перакладаеш тэмы на іншыя, так слоўнікавы запас скончыўся! Так гляджу і на Youtube твае зоркі не асабліва папулярныя! Я не кажу дрэнна пра іх (я ўжо казала, што гэта выбар кожнага),але не трэба тут праводзіць агітацыю. Усё, давай да пабачэння, Вялікі прорецатель Кастусь!
как всегда на высоте родной деревенский коллектив «Сенькавица»(я романа скрипко вообще пацанёнком помню,как он на наши концерты с бабушкой ходил,я ещё тогда говорил,что у него есть вокальные зачатки,их смогла разглядеть Любовь Ивановна)….благ ему и процветание ,хранитель старых народных традиций….а так молодцы таланты родного краю…
в далёкие пятидесятые снимали в верхнедвинске студия «Беларусьфильм» фильм про войну как бабка говорила половина населения спрятались в землянки ,так как думали что опять война,но потом объяснили ,что это съёмки фильма,многие знакомые моих родных снимались в массовках
Шпак, кіно «Оленья охота», здымалася напачатку 80-х.
Гаспадыня, сваім перакладам на тэмы іншыя, я ўсяго-та жадаў падкрэсліць дзе хаваецца культура верхнедзвінцаў, дзе збіраюцца поўныя залы, а дзе пустуюць.
Гы, не зьвяртаў увагі, раней лічыў, што «Паляванне на аленяў» існуе толькі амерыканскае, пра вайну ў Віетнаме. Трэба пераглядзець айчыннае кіно.
Спасибо, Кастусь, что хотябы ты за нашу Верхнедвинскую культуру переживаешь! А еще на общественных началах рекламу делаешь: сам снял и в сеть выложил.
И хоть я была на концерте- посмотрела еще раз с удовольствием.
Вот вам, господа, истинный патриотизм: Кастусь столько снимает хорошего и уникального, как этот концерт, например,и пусть просмотров у его роликов будет меньше, чем у знаменитых писающих мальчиков-но он делает реальное хорошее дело)
А вот и кукушка для петуха.
манюня- она и в Африке МА-НЮ-НЯ! А вот Кастусь пацан классный. Ему надо на повышение по партийной линии. Под таким руководством, глядишь, и коммунизм достроим.
Прям по Есенину чешет:
Я обманывать себя не стану,
Залегла забота в сердце мглистом.
Отчего прослыл я шарлатаном?
Отчего прослыл я скандалистом?
Не злодей я и не грабил лесом,
Не расстреливал несчастных по темницам.
Я всего лишь уличный повеса,
Улыбающийся встречным лицам.
Я московский озорной гуляка.
По всему тверскому околотку
В переулках каждая собака
Знает мою легкую походку.
…
Средь людей я дружбы не имею,
Я иному покорился царству…
Вось і атрымліваецца, Ясеніна ўсё па памяці цытаваць можам, а ад свайго вас на ванітаванне цягне. Сябе(як і я сябе) усё любіце, а на тое, што побач з вамі, як тыя хлопцы, малую(і не толькі малую) патрэбу спраўляць гатовыя, не важна як, фізічна вы гэта робіце ці ў розумах сваіх. Не сумняваюся, па гусце сабе кожны штосьці ды знойдзе, і нажаль, у гэтым я таксама не сумняваюся, большасці будзе цікава як нараджала Пугачова, але не «Галасы вякоў». Ну што ж, ганіцеся спажыўцы таннага чарніла за «сваім», а мне і ў пустой зале будзе ўтульна. Аддзелу культуры, Дому культуры дзякуй за канцэрт. Ад газеты інтэрв’ю ўдзельнікаў нават і не чакаю; нашы журналісты сябе любяць больш, чым чытачоў, гутарыць з галасістым школьнікам ці з бабуляй-прыпевачніцай, куды там, гэта ж не прамая лінія са старшынёй, дастаткова і агульных словаў. Толькі і справа, што чытаеш пра моладзь, што ва ўсім вінаватая, толькі вось на яблыню з якой гэта моладзь валіцца ніхто не паказвае.
Вот если б я знал, я бы сходил с удовольствием. Где была реклама мероприятия?
Шпак, можа дзе і была,не бачыў, мне сяброўка падказала.
Гость, спасибо)) обязательно тебе отвечу при случае)
Сколько можно уже про этот фольклор? По мне, так про него и так излишне пишут. Кому нравится — приходи, слушай и весь сказ. Еще и читать про это? Надоела эта давка на мозг — люби то, слушай это, иначе ты ущербный.Мне намного интереснее как раз прямые линии читать, потому что ответы на важные по жизни вопросы есть. А хочешь фольклора, так заполняй пустые залы и не выноси другим мозг своей «аутэнтычнасцю». Кастусь вообще завёрнутый на этой почве,наверно, возомнил себя генератором «национальной идеи». Всех поучает,критикует,призывает! Не надо так надрываться — мы и сами знаем, что нам нужно.
Насчет «мы и сами знаем» можно поспорить.Сами знаем как вкусно поесть,как лечиться,как отдыхать,работать,жить итд.А в итоге получаем депрессию,ожирение,болезни итд.Поскольку живем «вещизмом» забывая что не хлебом единым жив человек и душе тоже нужна пища,причем качественная а не заменители.
Ды хто ж вам палкі ў колы ставіць. Торкае вас, да прыкладу, ад Саладухі ці яшчэ там ад каго, бог з вамі. Хоць пра тое адкуль ідзе цісканіна на мозг сапраўды можна паспрачацца.
Нашы бабулі з дзядулямі не маглі нават і здагадвацца, што калісьці іх унукі «ответы на важные по жизни вопросы» ў «прамых лініях» шукаць будуць,а мудрасць жыццёвую чэрпалі з фальклору, які прайшоў скрозь стагоддзі. А вось ці далёка вы на анекдотах і эстрадзе з’едзеце? І ўжо сапраўды да разумення ўласнай, агульнанацыянальнай, культуры не прыйдзеце.
А мне и не надо приходить к вашей агульнанацыянальнай. Хватило уже этого агульнага в колхозах.Может, и не против послушать фольклор, но в нужное время и в нужном месте.Когда посчитаю нужным. Это личные предпочтения каждого, заботливые вы наши.
Ні гэтага, ні іншага, нічога не трэба. Куды вецер, туды і схілюся.
Проста дзівішся на колькі вялікая боязь значнай часткі грамадства быць падобным да «колхозника», і наколькі вялікае не разуменне таго, што са сваёй пазіцыяй яны звычайна і падпадаюць пад гэта вызначэнне.
В огороде бузина, а в Киеве дядька…
«Я, как заведующий культотделом нашего домкома, должна предложить Вам, профессор, несколько журналов о нашей культуре. Всего лишь по полтиннику штука. В пользу детей Германии». «Не хочу». «Почему? Вы не сочувствуете детям Германии?». «Сочувствую».»А, Вам полтинника жалко?!». «Нет, не жалко». «Тогда почему?». «Не хочу»… (М.Булгаков, «Собачье сердце»).