Са святам Божага Нараджэння віншуем вернікаў каталіцкай канфесіі!

Актуально Общество

Дарагія вернікі ў Езуса Хрыста Сына Божага!

«Бо так палюбіў Бог свет, што Сына Свайго Адзінароднага даў, каб кожны,
хто верыць у Яго, не памёр, але меў жыццё вечнае.» (Ян 3.16)

Бог нам абвяшчае, што любіць свет і ахінае любоую чалавека. Святло Божай любові акружае цябе і мяне.
Гэта любоў прывяла Бога на зямлю. Ён прыйшоў у сваім Сыне міласцівы, добры, лагодны, праўдзівы, стомлены, нават не зразумелы ў сваёй любові. Вось Ён кліча чалавека, запрашае: «Ідзіце да Мяне ўсе, што працуеце і стаміліся пад цяжарам, і Я дадам вам сілы.» (Матвей 11. 29)
Са сваімі турботамі і грэшнасцю мы павінны наблізіцца да Хрыста, каб адбылося духоўнае адраджэнне.
Ён дапамагае ўбачыць і зразумець уласны шлях жыцця ў святле гэтай любові, якая з’явілася на свеце. Трэба адбыць сваё асабістае падарожжа, пакідаючы заганы і імкнучыся да дабрыні.
Хто духоўна вырушае ў Бэтлеем, той знайшоў Нованароджанага Караля Любові і пакланіўся Яму, той ужо іншым шляхам і іншым чалавекам вяртаецца ў краіну свайго жыхарства. Так — мы можам іншымі вярнуцца ў свой сямейны дом, да сваіх сяброў, на месца сваіх абавязкаў і працы. Іншымі, бо ўмацаваныя святлом любові Бога.
Дарагія Браты і Сёстры! Хачу ўсіх вас павіншаваць з радаснай падзеяй: Бог як Збаўца прыходзіць да нас. Няхай вашы сэрцы будуць адкрытыя Хрысту і напоўненыя нябеснай радасцю. І хаця жыццёвы шлях не бывае роўным і гладкім, але мы маем надзею і перакананыя, што Езус моцна трымае нас і не пакіне без сваёй апекі. Няхай вера вас умацуе, а Божая любоў, як сняжынка, пяшчотна ўпадзе на кожнага і напоўніць радасцю і супакоем душы, умацуе здароўем вашыя целы.
а. Тадэуш Кавальскі,
пробашч парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Верхнядзвінску.

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *