Рыхтуемся да юбілейнай сустрэчы

Память

У Верхнядзвінску адбылося першае пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да 55-гадовай сустрэчы ветэранаў вайны і працы, моладзі, жыхароў прыгранічных раёнаў на Кургане Дружбы.
Традыцыйнае свята на стыку Беларусі, Расіі і Латвіі будзе праходзіць у першую нядзелю ліпеня. Сёлета курганаўская сустрэча асабліва значная — у гэты час святкуецца 70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, спаўняецца 55 гадоў як на мяжы трох рэспублік быў насыпаны Курган — сімвал братняй барацьбы за свабоду народаў-суседзяў. Таму падрыхтоўка да свята пачалася загадзя на высокім узроўні. Ад беларускага боку ўдзел у пасяджэнні рабочай групы прымалі старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў А.Я.Ацясаў, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама У.У.Цярэнцьеў, старшыня Верхнядзвінскага райвыканкама І.І.Марковіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў І.Ф.Козел, намеснікі старшыні райвыканкама. З Расіі прыехалі першы намеснік губернатара Пскоўскай вобласці В.В. Емяльянава і кіраўнік адміністрацыі Себежскага раёна Л.М.Курсянкоў.
Абмеркаваны напрамкі дзейнасці кожнага з бакоў, якія лягуць у аснову сумеснага плана па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання юбілейнай сустрэчы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *