З клопатам аб прыродзе

Актуально Экологическая страница "Крынічка"

Аб тым, што зроблена ў 2013 годзе Верхнядзвінскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету, расказвае начальнік інспекцыі Ю. У. АПЕНЧАНКА.


-Па-першае, трэба адзначыць, што наша галоўная задача — кантроль за захаваннем прыродаахоўнага заканадаўства, папярэджанне браканьерства, незаконнага і негаспадарчага выкарыстання прыродных рэсурсаў. Галоўная і няпростая, калі ўлічыць, што ў зоне абслугоўвання тэрыторыя двух раёнаў — Верхнядзвінскага і Расонскага. Плошча паляўнічых угоддзяў складае 348 тысяч гектараў, налічваецца каля 220 вялікіх і малых азёр, 20 сярэдніх і малых рэчак. І ўсё ж мы правялі 154 прыродаахоўныя рэйды.
-Што ў выніку?
-Выяўлены 223 парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства. У тым ліку — 96 парушэнняў Правілаў рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, 18 — Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, 43 — Правілаў лесакарыстання і 66 іншых парушэнняў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 220 чалавек.
-Якія «трафеі»?
-У правапарушальнікаў канфіскавана 11 адзінак агнястрэльнай зброі, у тым ліку 7 незарэгістраваных стрэльбаў, 144 адзінкі іншых прылад палявання, сем з паловай кіламетраў рыбалоўных сетак (117 штук), 244 штукі іншых забароненых сродкаў лоўлі. А таксама — 280 кілаграмаў дзічыны і 275 кілаграмаў рыбы.
Што датычыць штрафных санкцый, то яны склалі 117,3 млн рублёў.
Было ўзбуджана восем крымінальных спраў.
-Напрыклад?
-Жыхар вёскі Рудня Расонскага раёна незаконна здабыў лася (прычым, ружжо было незарэгістраваным, акрамя паляўнічых патронаў, меліся і баявыя). У сукупнасці суд прызначыў пакаранне ў выглядзе аднаго года пазбаўлення волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і штрафу ў памеры 9 млн 500 тысяч рублёў. Акрамя таго, грамадзянін абавязаны кампенсаваць шкоду навакольнаму асяроддзю ў памеры 8 млн 500 тысяч рублёў.
Адказ перад судом давялося трымаць яшчэ тром браканьерам, але гэта ўсё ж менш, чым у папярэднім годзе.
-Што сведчыць аб узросшай эфектыўнасці дзейнасці вашай інспекцыі?
-Асмелюся сцвярджаць. Але яшчэ раз хачу напомніць, што ахова прыроды, яе багаццяў — справа агульная.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *