У Боркавіцкай школе прайшоў конкурс «Міс Беларусачка»

Актуально Наш край

Выхаваўчая работа ў Боркавіцкай сярэдняй школе накіравана на развіццё творчых здольнасцей дзяцей. Вучні школы неаднаразова станавіліся прызёрамі раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. У школе праводзіцца шмат цікавых, захапляльных мерапрыемстваў. Так, з мэтай выхавання любові да роднай краіны, павагі і гордасці за свой народ, нашу гісторыю, культуру і традыцыі, праведзена конкурсная праграма «Міс Беларусачка», у якой прынялі ўдзел 15 дзяўчынак з першага па адзінаццаты класы.


Святочная праграма складалася з чатырох конкурсаў-намінацый. У намінацыі «Візітная паштоўка» удзельніцы расказвалі аб сабе, сваёй сям’і, сябрах, захапленнях. У творчым конкурсе дэманстравалі здольнасці ў выкананні танцавальных кампазіцый, спявалі песні, чыталі вершы. Прычым, усе канкурсанткі выбралі творы аб прыгажосці сваёй краіны, аб любові да Радзімы.
Затым адбылося дэфіле. Кожная ўдзельніца ўласнаручна прыгатавала ўбор з падручных сродкаў, якія сімвалізавалі беларускі нацыянальны касцюм. Журы і гледачы высока ацанілі арыгінальнасць убораў і якасць прэзентацыі.
А конкурс «Беларуская нацыянальная страва» стаў самым смачным, бо ўсе жадаючыя каштавалі стравы, прыгатаваныя дзяўчынкамі.
Мерапрыемства не абыйшлося без дапамогі бацькоў і педагогаў, якія перажывалі і хварэлі за прыгажунь.
Усе дзяўчынкі заваявалі сэрцы гледачоў і дастойныя звання «Міс Беларусачка».
Вельмі прыгожыя і чароўныя нашы дзеці! Яны любяць сваю краіну і ганарацца тым, што беларусы.
Н. ШУЛЬГА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Боркавіцкай сярэдняй школы.
НА ЗДЫМКУ: самая маленькая ўдзельніца конкурсу, вучаніца 1 класа Аліна Хацько.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *