Участкі рыхтуюцца прымаць выбаршчыкаў

Актуально

Да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў засталося зусім нямнога часу. Кандыдаты ў дэпутаты стараюцца як мага эфектыўней выкарыстаць яго, каб пазнаёміць выбаршчыкаў са сваімі праграмамі.


Прэтэндэнты на дэпутацкі мандат скарыстоўваюць магчымасць выступіць па радыё і ў друкаваных выданнях, змяшчаюць плакаты з праграмамі ў месцах, адведзеных для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў. Папулярнай формай агітацыі з’яўляюцца і сустрэчы ў працоўных калектывах.
З 10 сакавіка адкрываюцца выбарчыя ўчасткі, дзе пачынаюць дзяжурства члены ўчастковых камісій. Выбаршчыкі могуць азнаёміцца тут з інфармацыяй аб кандыдатах, а таксама праверыць, ці ўнесены ў спісы ўдзельнікаў галасавання.
У гэтую выбарчую кампанію члены камісій і актывісты з грамадскіх арганізацый даставяць запрашэнні на выбары і інфармацыю аб кандыдатах у кожны дом.
Нагадаем, што датэрміновае галасаванне пачнецца ўжо 18 сакавіка, асноўны дзень выбараў — 23 сакавіка.
Выступленні кандыдатаў у дэпутаты абласнога і раённага Саветаў дэпутатаў можна пачуць у выпусках раённага радыё ў сераду і пятніцу з 6.25 да 6.40 гадзін.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *