Дэпутаты прыступілі да работы

Актуально Общество

Адбылася першая арганізацыйная сесія раённага Савета дэпутатаў 27 склікання.

Старшыня раённай выбарчай камісіі А. У. Зуй (справа) віншуе з выбраннем на высокі пост старшыню раённага Савета дэпутатаў І. Ф. Козел

Удзел у рабоце сесіі прынялі намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта У.У.Цярэнцьеў, старшыня раённага выканаўчага камітэта І.І.Марковіч, дэпутаты абласнога Савета дэпутатаў С.М.Грамадка і В.А.Краснік, прадстаўнікі райвыканкама, грамадскіх арганізацый.

Народныя выбраннікі аддаюць галасы за старшыню райсавета, які будзе дзейсна кіраваць дэпутацкім корпусам

Старшыня раённай выбарчай камісіі А.У.Зуй паведаміла, што кампанія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў прайшла арганізавана і ў адпаведнасці з заканадаўствам. Сваёй грамадзянскай пазіцыяй выбаршчыкі пацвердзілі, што высока ацэньваюць намаганні мясцовых органаў улады ў забеспячэнні стабільнага і дынамічнага развіцця народнай гаспадаркі, парадку ў грамадстве і вырашэнні жыццёва важных патрэб насельніцтва. Выбары адбыліся пры яўцы выбаршчыкаў больш чым 88 %. Паўнамоцтвы дэпутатаў прызнаны па кожнай з 25 выбарчых акруг раёна.
На сесіі разгледжаны пытанні аб выбары старшыні і рабочых органаў раённага Савета дэпутатаў 27 склікання.
Выбіраючы старшыню раённага Савета дэпутатаў, новы дэпутацкі корпус праявіў поўнае аднадушша — усе галасы аддадзены за дэпутата ад Асвейскай-Заводскай выбарчай акругі №23 Ірыну Францаўну Козел. Пры гэтым дэпутаты адзначалі, што Ірына Францаўна мае вялікі вопыт дэпутацкай работы, абіраецца ў раённы Савет чацвёртае скліканне запар, паспяхова ўзначальвала яго на працягу папярэдняга выбарчага перыяду. Ёй уласцівы арганізатарскія здольнасці, адказнасць, ініцыятыўнасць у справе, настойлівасць у дасягненні мэты. Вялікую ўвагу старшыня ўдзяляе пытанням сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, забеспячэння дабрабыту людзей. Дзякуючы мэтанакіраванай рабоце дэпутатаў на чале з Ірынай Францаўнай, многае зроблена ў справе добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі, у развіцці падсобных гаспадарак, умацаванні сям’і. Дэпутацкая работа жывая і выніковая: шырока практыкуюцца выязныя сесіі і пасяджэнні прэзідыума, праводзяцца сустрэчы з насельніцтвам і сумесныя мерапрыемствы, актыўна працуюць мясцовыя самакіраванні. Акрамя таго, Ірына Францаўна адукаваны, энергічны і вельмі ўважлівы да людскіх патрэб чалавек.
Ірына Францаўна шчыра падзякавала за аказаны давер і запэўніла, што і надалей будзе імкнуцца працаваць з поўнай аддачай. Быць дэпутатам,- падкрэсліла яна,- вялікая адказнасць, асабліва ў сённяшні імклівы і складаны час, калі ад народных абраннікаў людзі чакаюць мудрых і правільных рашэнняў, накіраваных на развіццё рэгіёна. Адметна, што састаў раённага Савета абнавіўся больш чым напалову, дэпутатамі абраны маладыя, поўныя новых ідэй людзі. Таму ёсць упэўненасць у тым, што надзеі выбаршчыкаў спраўдзяцца. Ірына Францаўна падзякавала папярэдняму саставу райсавета за плённую працу і пажадала новаму дэпутацкаму корпусу паспяховай і эфектыўнай работы.
Намеснікам старшыні раённага Савета на грамадскіх пачатках абраны дэпутат ад Відокскай выбарчай акругі № 21 Вячаслаў Уладзіміравіч Галяковіч.
У ходзе сесіі ўтворана пяць пастаянных камісій райсавета (друкуюцца) і прэзідыум у складзе 7 чалавек, у які ўвайшлі старшыня райсавета, намеснік старшыні і старшыні пастаянных камісій.
Кіраўнік раёна І.І.Марковіч павіншаваў дэпутатаў раённага Савета, асабіста І.Ф.Козел, прадстаўнікоў сфарміраваных органаў райсавета з абраннем на высокія пасады. Ён адзначыў, што ўлада дадзена ім для таго, каб служыць народу. Людзі чакаюць ад дэпутатаў канкрэтных вынікаў працы і іх трэба дасягнуць, абавязкова выканаць абяцанні, дадзеныя ў ходзе выбарчай кампаніі. Старшыня райвыканкама выказаў спадзяванне, што дэпутацкі корпус будзе дзейнічаць у цеснай узаемасувязі з выканаўчай уладай на карысць людзям. Ён падзякаваў за працу ўсім удзельнікам выбарчай кампаніі, якая прайшла арганізавана і актыўна. Асобую ўдзячнасць выказаў дэпутатам раённага Савета папярэдняга склікання — ім на пасяджэнні ўручаны ўзнагароды.
Выступаючы на сесіі, намеснік старшыні аблвыканкама У.У. Цярэнцьеў адзначыў, што сёлетнія выбары сталі сведчаннем дэмакратыі і высокага аўтарытэту ўлады. Дарэчы, Уладзімір Уладзіміравіч абраны дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў і лічыць гэта крэдытам даверу:
— Людзі за нас прагаласавалі, і мы за іх у адказе. Таму павінны дакладна выконваць свае функцыі, шчыра клапаціцца аб выбаршчыках.
У.У. Цярэнцьеў адзначыў, што Верхнядзвінскі раён — месца, дзе хочацца жыць і працаваць. Гэта край з цудоўнай прыродай, асаблівай гісторыяй і значнымі напрацоўкамі ў розных галінах. Менавіта верхнядзвінцы лідзіруюць у вобласці па важнейшых паказчыках жывёлагадоўлі, умеюць вырошчваць ураджаі, наводзіць парадак на зямлі, наладжваць сувязі з суседзямі з іншых краін. Важна развіваць свой патэнцыял, засяродзіўшы ўвагу на галоўных напрамках: выкананні прагнозных паказчыкаў, мадэрнізацыі аграпрамысловага комплексу і паляпшэнні якасці жыцця людзей.
Наперадзе ў дэпутатаў вялікі і адказны перыяд работы. Пажадаем ім дабіцца адчувальных вынікаў на гэтым шляху.
Яніна Пакульневіч.



17 комментариев по теме “Дэпутаты прыступілі да работы

  1. А почему нигде не публикуется кто конкретно был избран? Думается многим было бы интересно знать поимённый состав районного депутатского корпуса!

  2. Вынікі галасавання апублікаваны ў № 25 «Дзвінскай праўды» ад 28.03.2014г.

  3. А вот просто интересно, там хоть когда-либо были другие кандидаты (в председатели), кроме госпожи Козел???

  4. Предлагаю депутатам рассмотреть вопрос о строительстве в Верхнедвинске нового предприятия.И вынести его на рассмотрение в области и республике. Иначе наш район пропадет. Недавно по радио выступал председатель Миорского райисполкома и говорил о том, что уже в этом году войдут в строй первые очереди строящегося у них металлургического комбината. Вместе с ним будет сдаваться очень комфортабельное жильё для работников, которых наберут более 500.Он сказал, что решить вопрос рабочих рук предполагается за счет соседей из Верхнедвинского и Шарковщинского районов. То есть последних работников у нас выгребут.А что будет в Верхнедвинске? МСЗ много людей не набирает, там автоматика, а где работники требуются, там ни зарплаты нормальной, ни жилья.Почему интересно комбинат строится в Миорах, где и мясокомбинат большой, и другие заводы неплохие? Почему у нас за десятки лет не вложено инвестиций ни в одно солидное новое предприятие?

  5. Ну на 500 рабочих мест наш район не потянет,а 150 вполне.Только это должно быть предприятие быстроокупаемое и с перспективой.Нужно исходить из того,что будет всегда востребовано в республике и мире.Допустим,можно выпускать стройматериалы типа кирпич,блоки,ламинат итд.Или выращивать востребованное лекарственное сырье.Вообще не мешало б провести конкурс типа 100 идей для Верхнедвинска.Как говорил Змей Горыныч:Одна голова хорошо,а много лучше.

  6. Новые депутаты! Решите вы уж вопрос с аварийным зданием кинотеатра. Сил нет смотреть!

  7. Поддерживаю Валерию относительно вопроса по кинотеатру – к нему надо уже табличку прикрепить — как памятнику бесхозяйственности. В центе города такой позор.
    А что касается строительства новых предприятий – так вот какая штука интересная получается, всегда с «высоких трибун» вещается, мол, что наш Инвет, наш Маслосырзавод – самые- самые…
    А по факту, что-то за долгие годы, вроде как, и бюджет особо не пополнили.
    Т.е. не стали градообразующими предприятиями. И вообще, мне давно кажется, что Верхнедвинский район стал какой-то особой экономической зоной – зарплаты самые маленькие, а цены – самые высокие на все товары.
    Все на крупные закупки почему-то едят в Полоцк, Миоры и т.д.

  8. Надо в Верхнедвинске строить «Евроопт», как в соседних районах. Между прочим, эта фирма готова взять на себя село.

  9. А как же тогда Райпо? Прогорит ведь родимое?

  10. Я абсолютно согласна с тем, что новые депутаты должны решить вопрос с нашим так называемым «кинотеатром», а также я поддерживаю мысль про постройку Евроопта. Евроопты или те самые Деонисы пользуются большой популярностью и у них очень большой спрос, ведь где цена меньше, там и спрос на товар больше и доход соответственно возрастает. Конечно ещё бы хотелось, чтобы на улицах, там где находится Детский сад»№2, сделали какой-то ремонт (т.е. ремонт дороги в особенности от магазина «Удобный» и по улице Черского- это ужас, а не дорога; сделайте хоть какие-то площадки для детей и т.д.)Я считаю, что новые депутаты смогут найти выход и смогут решить те или иные проблемы.

  11. Евроопт надо строить, это сделано уже во многих районах, и люди довольны. Всё равно все ездят в Полоцк или Миоры в их магазины Евроопта.А райпо пусть конкурирует, кто ему мешает работать так, как другие? Будет держать цены ниже и продавать незалежалые продукты — будем у него покупать. Пока этого не видно.Хоть на немного, но каждый товар в райпо дороже. А некоторые и намного дороже, чем у коммерции. А что просроченные продукты продают — это не секрет.Пусть бы скидки делали на те продукты, где срок выходит. Но хоть сгниют они, а ни копейки не уступят. Надо преодолевать тяжеловесность в торговле.

  12. Кінатэатр аджыў сваё, ён пойдзе пад знос, гэта ўжо агучвалася.
    А што да Еўраоптаў, то на маю думку, сетка гэтых крамаў паступова і ўпэўнена знішчае ў Беларусі культуру добрых магазінаў і культуру іх наведвання. Не трэба нам гэты брыдкі сметнік з гнілой садавінай і гароднінай, з брудам на падлозе, з раскіданымі скрынямі прадуктаў у вузкіх праходах, з мізэрным выбарам, з пераблытанымі і адсутнымі цэннікамі і вялізнымі чэргамі.

  13. Я тожзе за «купляй беларускае», но пока у нашего райпо не будет конкурента оно не пошевелиться. Согласитесь, Кастусь, выбора в наших магазинах тоже абсолютно никакого, ну может грязи на полу нет, узких проходов и очередей…. Вот и вся разница с Еврооптом.

  14. А вы, Кастусь, были в Еврооптах? Где вы там видели «сметник з гнилой агароднинай, брудам, адсутнасць цэнникау, мизэрны выбар и г.д.»? Несете полную чушь.Евроопты — современные магазины с ОГРОМНЫМ выбором продуктов и не только.Если бы они были такими, как вы пишете в своем бредовом комментарии, люди туда не ломились бы, а покупали всё в райпо. А пока что наоборот. По поводу культуры обслуживания тоже ещё тот вопрос.Я всегда после покупки говорю продавцу спасибо. В Евроопте мне всегда ответят пожалуйста или вам спасибо. А в наших райповских магазинах и рот поленяться открыть. Когда очередь подходит, самое большее, что слышу: «Ну, что?». Вот это «Ну» присутствует всегда. А что да чэргау, то их отсутствие говорит не о быстроте обслуживания, а о том, что люди сюда не очень-то ходят.

  15. Нашыя бацькі таксама не ў мясцовых крамах пакупкі рабілі, можа не прычым еўраопты, можа гэта гены на нас так уплываюць? 🙂
    А можа ў нас жыве комплекс правінцыйнасці, таму і ёсць гэта прадузята-негатыўнае стаўленне да месца, дзе нарадзіліся і выраслі, заснаванае на зайздрасці да жыхароў іншых буйнейшых населеных пунктаў.
    Што да ветлівасці, то яно гэтак, крыху ад дома ад’едземся, прыстойнасць з нас так і прэ: «дзякуй», «калі ласка», «добры дзень»,… Але перачытайце каментар таго ж Покупателя2, і ўсё становіцца на свае месцы, «чушь», «бред» — «ветлівасць» з усіх шчылін прасочваецца, так-та мы без касметыкі выглядаем.

  16. Причем тут место, где вырос? Мне как раз и небезразлично, что у нас нет возможности сходить в магазин, где покупать и выгоднее, и приятнее.Хочется, чтобы у нас было лучше. А что до вежливости,то: «Не несите, Кастусь, бред и чушь, пожалуйста. Так лучше?».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *