Сярод падпісчыкаў «Дзвінскай праўды» разыграны прызы

Актуально Общество

Падведзены вынікі падпіскі на раённую газету «Дзвінская праўда»  на першае паўгоддзе 2014 года. 

У традыцыйным конкурсе сярод падпісчыкаў, які праводзіцца рэдакцыяй газеты «Дзвінская праўда» кожнае паўгоддзе, на гэты раз удзельнічала 59 чалавек.
Нагадаем, што па ўмовах конкурсу кожны чытач, які выпісаў газету адразу на паўгоддзе, мае права прыняць у ім удзел. Для гэтага трэба прадставіць у рэдакцыю дакумент аб падпісцы (квітанцыю).
На днях у рэдакцыі ў прысутнасці падпісчыкаў і прадстаўніка РУПС Н. Герман адбыўся чарговы розыгрыш прызоў. У выніку пераможцамі конкурсу сталі жыхары Верхнядзвінска А.В.Лазоўская, В.А.Кудрына і вёскі Бароўка — Л.Ф.Фесіна. Ім будуць уручаны прызы ў выглядзе бытавой тэхнікі і электратавараў. Вішуем пераможцаў і запрашаем у рэдакцыю за ўзнагародамі.
Для ўсіх жа падпісчыкаў нашай газеты паведамляем, што конкурс працягваецца — чарговы этап яго датычыць падпісной кампаніі на другое паўгоддзе 2014 года.
Аб’яўлены таксама конкурс сярод аддзяленняў сувязі і паштальёнаў. Пераможцамі будуць прызнаны тыя з іх, хто забяспечыць найбольшы працэнт падпіскі на раённую газету на чарговы квартал пры ўмове захавання папярэдняга ўзроўню тыражу газеты.
Удзельнічайце ў конкурсах і поспеху вам!
С.Дзвінская.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *