Дапамагае мехатрад

Актуально Общество

Механізатары мехатрада А. А. Галавач і Л. М. Друцько.

Гаспадаркі раёна актыўна займаюцца корманарыхтоўкай. Справіцца з вялікім аб’ёмам работ цяжка, але надзейны памочнік — мехатрад Верхнядзвінскага райаграсервісу – заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу.
Так, два тыдні і людзі, і тэхніка гэтай арганізацыі адпрацавалі на палетках ААТ «Баліны». Сёння 12 адзінак тэхнікі дапамагаюць з корманарыхтоўкай ААТ «Сакалоўшчына». Акрамя таго, тут на апырсквальніку «Уніпорт 2000» працуе Павел Мартынаў.
-Ужо не першы год гаспадаркам дапамагаюць такія надзейныя нашы работнікі, як Леанід Друцько, Аляксей Зунда, Аляксандр Галавач, Аляксандр Бракаронак, Аляксандр Шумскі, — кажа Сяргей Кліманскі, начальнік мехатрада.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *