Абмеркаваны прагнозныя паказчыкі

Актуально Райисполком

На шостай сесіі раённага Савета дэпутатаў і пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледжана пытанне «Аб выкананні прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў студзені-чэрвені 2014 года».

З даклада намесніка старшыні райвыканкама А. А. Барздыка вынікае, што сёлета ў цэлым захавана ўстойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, праводзілася арганізацыйная і практычная работа па выкананні прагнозных паказчыкаў.
У цэлым народна-гаспадарчым комплексам атрыманы чысты прыбытак ў памеры 10,9 млрд рублёў. Няма пратэрмінаванай запазычаначасці па заработнай плаце. Узровень беспрацоўя застаецца ранейшым — 0,4 працэнта да эканамічна актыўнага насельніцтва.
Аднак не выконваюцца асноўныя паказчыкі прагнозу па вытворчасці прамысловай прадукцыі па індэксу фізічнага аб’ёму, вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі, прамых замежных інвестыцыях на чыстай аснове, экспарце тавараў, па выручцы ад рэалізацыі прадукцыі (работ, паслуг) у разліку на аднаго працуючага, уводу ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў.
Са стратамі спрацавалі камунальнае ўнітарнае прадпрыемства меліяратыўных сістэм «Верхнядзвінскае ПМС», даччынае камунальнае ўнітарнае будаўнічае прадпрыемства «Верхнядзвінская ПМК-44», адкрытае акцыянернае таварыства «Верхнядзвінскі льнозавод».
Раённы выканаўчы камітэт прызнаў нездавальняючай работу ў студзені-чэрвені наступных прадпрыемстваў: камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Верхнядзвінскае ПМС», ААТ «Верхнядзвінскі льнозавод», «Верхнядзвінская ПМК-44» — па павышэнні эфектыўнасці работы, стабілізацыі фінансавага становішча; ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод», камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Верхнядзвінскі завод сталярных вырабаў» — па паве-лічэнні экспарту тавараў; ААТ «Бялькоўшчына», ААТ «Прудзінкі», ААТ «Антонава-Агра», ААТ «Сакалоўшчына», СП «Асвейскі», «Каханавічы», «Лявонішана», УП «Верхнядзвінскае ПМС» — па пагашэнні пратэрмінаванай запазычанасці перад Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва па стану на 1 ліпеня 2014 года.
Недастаковай прызнана работа ААТ «Інвет», ААТ «Віцебскхлебпрам» філіял Верхнядзвінскі хлебазавод», завода сталярных вырабаў, ААТ «Бялькоўшчына», унітарнага вытворчага прадпрыемства «Вужыца-Агра», ААТ «Баліны», «Нурава», «Прудзінкі», СП «Асвейскі», Верхнядзвінскай ПМК-44 — па росту выручкі ад рэалізацыі прадукцыі (тавараў, работ, паслуг) да аналагічнага ўзроўню папярэдняга года; ААТ «Інвет», завода сталярных вырабаў, льнозавода — па выкананні задання па вытворчасці тавараў-прадстаўнікоў прамысловай прадукцыі.
Пастаўлены наступныя задачы: хлебазаводу ў мэтах замяшчэння вытворчасці пладова-ягаднага віна забяспечыць вытворчасць сушкі не менш 70 тон у месяц; ААТ «Інвет» — поўную загрузку вытворчых магутнасцяў, у гэтых мэтах прыцягнуць іншыя арганізацыі да перапрацоўкі сыравіны на давальніцкіх падставах; масласырзаводу — у мэтах павелічэння аб’ёму рэалізацыі сыроў на ўнутраным і знешнім рынках і зніжэння запасаў гатовай прадукцыі павялічыць выпуск элітнай прадукцыі на 15% да агульнага аб’ёму вытворчасці; заводу сталярных вырабаў — давесці штомесячную перапрацоўку драўніны не менш 900 кубічных метраў з улікам давальніцкай сыравіны.
Кіраўнікі льнозавода, ПМК-44 абавязаны забяспечыць выхад на бясстратную дзейнасць па выніках 2014 года, УП «Верхнядзвінскае ПМС» — да 1 кастрычніка.
Намеснікам старшыні райвыканкама, кіраўнікам упраўленняў, аддзелаў, старшыням сельвыканкамаў трэба актывізаваць работу па павелічэнні ўкладу малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў развіццё эканомікі раёна. У гэтых мэтах давесці колькасць занятых у названай сферы (уключаючы індывідуальных прадпрымальнікаў і прыцягнутых імі наёмных асоб) не менш чым да 2710 чалавек, удзельную вагу даходаў, атрыманых ад суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, уключаючы індывідуальных прадпрымальнікаў, у мясцовым бюджэце не менш 30%, стварыць 10 вытворчых прадпрыемстваў з колькасцю работнікаў не менш 25 чалавек, двух прамысловых прадпрыемстваў з колькасцю працуючых не менш 15 чалавек.
Кіраўнікі прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль, павінны прыняць меры па забеспячэнні выканання прагнозных паказчыкаў не менш 110,5% да ўзроўню папярэдняга года, забяспечыць прыярытэтнае размяшчэнне тавараў айчыннай вытворчасці ў тарговых аб’-ектах, у тым ліку па харчовых таварах, не менш 80% гандлёвай прасторы, па нехарчовых таварах — не менш 60% паліц або гандлёвай залы, пры размяшчэнні выкарыстоўваць вертыкальную выкладку.
Канкрэтныя задачы пастаўлены перад іншымі прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі раёна.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *