У Верхнядзвінскім раёне адбыліся зажынкі

Актуально Общество

У  аўторак у раёне адбыліся зажынкі, якія далі старт самай адказнай сельскагаспадарчай кампаніі — уборцы ўраджаю.

Калі надыходзіць гэта асаблівая жніўная пара, здаецца, уся прырода напружваецца перад магутным працоўным рыўком. Сонца стараецца адарыць земляробаў лішняй пагодлівай хвілінай, ніва прыцягвае налітым залатым збожжам, нават само паветра дыхае жыватворным хлебным водарам. І няма чалавека, незалежна ад яго прафесіі, які не дачыніўся б да вялікай агульнай справы — жніва. 

І.І. Марковіч: "Ураджай вырас добры, хлебаробы выпеставалі яго, як дзіця. Цяпер справа гонару - спаўна звезці яго з палёў і захаваць. Так, уборка не будзе лёгкай, але ёсць галоўнае - людзі. З Божай дапамогай, з верай у свае сілы мы павінны справіцца з гэтай задачай".

 

Спрадвеку зажынкі падкрэслівалі выключную важнасць гарачай уборачнай пары. Усе справы адкладаліся ўбок перад галоўнай задачай — сабраць ураджай у спрыяльны тэрмін і без страт. Безумоўна, да жніва рыхтуюцца не адзін дзень, але падчас непасрэднага выхаду ў поле па традыцыі яшчэ раз акрэсліваюцца галоўныя задачы, абмяркоўваюцца асаблівасці ўборкі, пытанні гатоўнасці кадраў і тэхнікі, выкарыстання тэхналогій, арганізацыі і аплаты працы, захавання тэхнікі бяспекі і іншыя. Менавіта аб гэтым ішла размова на раённым семінары, які папярэднічаў абраду зажынак. Удзел у ім прынялі кіраўнікі раёна, прадстаўнікі райсельгасхарчу, дырэктары і спецыялісты сельскагаспадарчых арганізацый, а таксама прадпрыемстваў і службаў, занятых на ўборцы ўраджаю.
Старшыня райвыканкама І.І. Марковіч назваў уборачны перыяд адказным і напружаным не толькі для працаўнікоў сельскай гаспадаркі, але ўсіх работнікаў народна-гаспадарчага комплексу раёна. Разлік на кваліфікаваныя кадры, іх прафесіяналізм і адданасць справе, згуртаванасць у дасягненні агульнай мэты дае галоўную надзею на паспяховае жніво. Людзям давядзецца прыкласці ўсё сваё майстэрства, каб правесці яго на высокім агратэхнічным узроўні і без страт. Сёлета належыць убраць 26 тысяч гектараў збажыны, а з улікам рапсу — каля 32 тысяч гектараў. Хлеб выспеў добры, ураджайнасць абяцае быць вышэй мінулагодняй. Гэта прымушае і больш працаваць. Нагрузка на кожны з 110 камбайнаў узрастае, таксама як і на 34 аб’екты сушыльнай гаспадаркі. Машыны і механізмы падрыхтаваны да работы, але патрабуюць умелага кіравання, максімальнай загружанасці на працягу сутак. Кіраўнік раёна звярнуў увагу на неабходнасць дакладнай рэгуліроўкі тэхнікі, забеспячэння герметычнасці камбайнаў і машын на перавозцы зерня, падрыхтоўкі складоў і вагавай гаспадаркі, захавання бяспекі працы, спыніўся на іншых актуальных пытаннях жніва. Асабліва падкрэсліў важнасць захавання бездакорнай дысцыпліны на ўсіх участках работ — яна з’яўляецца асновай у арганізацыі вытворчага працэсу.
Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання У.У. Быкаў прааналізаваў злабадзённыя пытанні забеспячэння гаспадарак гаруча-змазачнымі матэрыяламі, адзначыў неабходнасць строгай эканоміі паліва, эфектыўнага выкарыстання тэхнікі. Гэтыя пытанні тым больш актуальныя, бо ўборачныя работы давядзецца весці ў комплексе — гаспадаркі абавязаны ўжо прыступіць да ворыва глебы. На падыходзе сяўба азімых, якую трэба правесці на 18200 гектарах плюс на 3 тысячах пасеяць рапс.
Асноўнай асаблівасцю сёлетняй уборкі першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Л.К. Грэсько назвала палегласць збажыны. Ліўні і град «нахілілі» пасевы і выклікалі актыўны рост пустазелля. Таму гаспадары павінны выбіраць адпаведныя спосабы ўборкі з абавязковым выкарыстаннем сцяблінапад’ёмнікаў. Каб не дапусціць страт збожжа, трэба пастаянна правяраць зрэз сцяблін і захаванасць калосся, рэгуляваць тэхніку ў залежнасці ад абставін. Гэта работа вельмі цяжкая, таму на камбайнах павінны быць задзейнічаны па двое работнікаў. Вопытны спецыяліст параіла ў першую чаргу ўбіраць трыцікале — лёгкая ў доглядзе і ўраджайная культура «чакае» уборкі не больш тыдня і пагражае асыпацца. Увогуле, хуткасць правядзення ўборачных работ — залог вялікага хлеба. Наколькі эфектыўна здолеюць хлебаробы выкарыстаць кожную хвіліну жніва, настолькі паўнацэнна збяруць збожжа. На якасць збажыны ўплывае і прымяненне гліфасатаў, якія даюць «падсушваючы» эфект. Таму гаспадаркам не варта эканоміць на дарагіх рэчывах — яны акупяцца істотнай прыбаўкай ураджаю.
Аналізуючы тэхнічную гатоўнасць гаспадарак, начальнік аддзела інтэнсіфікацыі сельгасвытворчасці райсельгасупраўлення А.П. Шук назваў найбольш падрыхтаваныя да жніва прадпрыемствы і тыя, каму давядзецца выпраўляць недаробкі ў ходзе работ. Важна не толькі забяспечваць аператыўнае абслугоўванне тэхнікі, але і ва ўсеўзбраенні пачаць ворыва і сяўбу азімых.
Галоўны спецыяліст аддзела А.І. Шчацінін адзначыў, што стан тэхнікі і дысцыплінаванасць яе гаспадароў непасрэдна ўплываюць на бяспечнае правядзенне ўборачных работ. Усе ўдзельнікі жніва прайшлі неабходны інструктаж, але адказныя за тэхніку бяспекі спецыялісты павінны весці неаслабны кантроль за вытворчым працэсам і работу з людзьмі, занятымі на жніве.
З удзелам начальніка РАУС Р.Я.Ляміна абмеркаваны пытанні правапарадку і дысцыпліны на ўборцы, кантролю за захаванасцю тэхнікі, збожжа, паліва, абмежавання продажу спіртных напіткаў.
Фінансава-эканамічныя пытанні на семінары пракаменціравалі начальнік аддзела эканомікі райсельгасхарчу А.В. Шандзер і галоўны спецыяліст В.П. Бажок.
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК А.У.Зуй расказала аб арганізацыі спаборніцтва на жніве і мерах маральнага і матэрыяльнага стымулявання розных катэгорый работнікаў. Адметна, што вынікі спаборніцтва будуць падводзіцца што-дзень, узнагароды ўручацца хлебаробам непасрэдна ў полі. Абмеркаваны таксама пытанні забеспячэння спецаддзеннем, гарачым харчаваннем, сродкамі аховы.
Удзельнікі семінара пабывалі на палях ААТ «Шайцерава», дзе пазнаёміліся з вопытам вырошчвання і ўборкі мясцовымі хлебаробамі рэкордных ураджаяў.
Цэнтрам правядзення раённых зажынак стала ААТ «Нурава», дзе ўдзельнікі ўборачнай напачатку прайшлі практычныя заняткі па наладцы камбайнаў і пазнаёміліся з лепшым у раёне вопытам работы сушыльнай гаспадаркі. Кансультацыі сельгасвытворцам далі выкладчык Цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі райсельгасхарчу С. П. Чарнавок і інжынер па тэхніцы бяспекі ААТ «Шайцерава» У. М. Церашкоў.
Яркі і самабытны абрад зажынак у выкананні артыстаў Антонаўскага СДК праходзіў на прыгожым пшанічным полі, дзе каласы новага ўраджаю хіліліся пад цяжарам буйнога зерня. Святары айцец Валянцін і айцец Чэслаў памаліліся аб добрым ураджаі, спрыяльным надвор’і, спорнай працы і папрасілі Божага благаславення для ўсіх удзельнікаў жніва. Гасцей вітаў гаспадар зажынак дырэктар ААТ «Нурава» В.М. Шылаў. Яны пачаставаліся караваем мінулага жніва, дзякуючы хлебаробам за іх пачэсную працу.
Пад абрадавыя песні жнейкі звязалі першыя снапы новага ўраджаю, якія пасля асвячэння былі ўручаны кіраў-нікам раёна і сельгасарганізацый. Ігар Іванавіч Марковіч пажадаў хлебаробам удалай уборкі і запрасіў кіраўнікоў гаспадарак даць старт жніву, зрабіўшы першыя пракосы. Варта адзначыць, што касцы выдатна справіліся з задачай: хлеб лёг у роўныя і шырокія валкі. І гэта добрая прыкмета: уборка павінна быць такой жа роўнай і шчодрай.
У добры шлях!
Яніна Пакульневіч.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.

 

 



9 комментариев по теме “У Верхнядзвінскім раёне адбыліся зажынкі

  1. Прыгожы сёння нумар газеты — святочны, зажынкам прысвечаны. Але, куды б цікавей было б пачытаць пра свінскі «генацыд», што адбываецца ў раёне.

  2. Мае ўжо кінулі свіней гадаваць праз гэты генацыд. Бацька хваліцца, што ня будзе больш трымаць наогул, але бачу, што на ўзроўні падсвядомасці мае месца ментальная катастрофа: «Як гэта так, не трымаць свайго парсючка і кароўку, не капаць бульбачку, ай-ёечкі, з чаго ж жыць тады, за што трымацца?». А я кажу, што калі палічыць, дык дзешавей купляць тую свініну (зразумела, калі ў параўнанні з ялавічынай, баранінай ці курацінай яна не стане намнога даражэй), чым класці грошы, кармЫ, здароўе і час на гэтых свіней, кароў, а таксама бульбу і зерне. Але ментальнасць, звыклы ўклад жыцця і сацыяльныя рэфлексы, закладзеныя ў дзяцінстве, змушаюць людзей нават на старасці цягаць памыі ў хлеў, каб пракарміць ненажэрных (дай Бог волю — ўвесь свет свінні б зжэрлі) парсюкоў.

  3. А у нас нет чумы . Это парсючки просто перегрелись на солнышке. И мяско хорошее, пойдет на комбинаты республики(читай: дальше заражать местность)

  4. Не о том думаете. Лучше прикиньте, с чего эта чума взялась? И с чего продолжает проникать на вроде бы изолированные комплексы? У нас когда-то и колорадского жука не было. И прочих бактериологических производных.

  5. Гэта вядома не навіна, але сваякі з Шаркаўшчынскага раёна распавядаюць пра тое самае, пра масавае знішчэнне на свінакомплексе. Там нават свята мястэчка Лужкі пераклалі на гэтыя выходныя, бо ў папярэднія дні свінняў палілі.

  6. Да везде всё тоже самое. На браславщине тоже бьют и режут.

  7. Это домашних хрюшек бьют,режут и палят.А диких дохляков с черными ушками закапывают на берегах рек и озер(потому что там песочек мягонький и ямку легче копать).С таким отношением к проблеме вкус шкварки можно забыть надолго,если не навсегда…..(

  8. В фильмах — американских,да и вообще -всегда веселила меня такая ситуация:взрыв на лаборатории/выброс заразы смертельной/или просто какая-то непонятная фигня происходит,и появляется случайный человек,который заболевает непонятной болезнью(жутко смертельной и заразной,обычно).И этот человек,вместо того,чтобы бежать к врачам и сказать — вот,мол,заболел,лечите,а то сам помру и других позаражаю — начинает тихариться или убегать,тем самым разнося болезнь,и погибая,в конце концов.
    Интересно,чего у нас все по тому же принципу делается?
    Можно же сказать:»Народ,в поселке Х свиная чума,вы тут поаккуратнее,ну и на всякий случай у себя в подворье свинок,того,ну вы поняли…»
    Не,будем молчать.
    А потом:
    -А где свинина-то?
    -Да померла.Чума-то по всей стране гуляет.
    И еще обязательно,зная,что скоро свинки все помрут,и свинины не будет в принципе,НИ В КОЕМ СЛУЧАЕ не снимать запрет на импорт мяса.

  9. гость1, пра меры прафілактыкі ў ДП пісалася не аднойчы, але пра рэальны стан у галіне — цішыня.
    На расійскай мяжы на наяўнасць мяса правяраюць машыны, каб ніводзін кавалак не трапіў да суседзяў, у райцэнтры пазакрываныя мясныя крамы, а тлумачэнняў гэтак і няма.
    Працуе сістэма, дазволу тлумачыць нешта людзям пакуль ніхто не даваў; «вот кіно савецкае, новасці з палей… сразу стала лучшэ жыць, стала весялей.»

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *