Па прычыне гарачага і сухога надвор’я раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне «Аб абмежаванні наведвання лясоў».
Забараняецца знаходжанне грамадзян і ўезд транспартных сродкаў у лясных масівах, за выключэннем асоб, якія ажыццяўляюць ахову лесу, папярэджанне і ліквідацыю пажараў.
Разам з тым, праезд транспарту па дарогах да населеных пунктаў і добраўпарадкаваных месц адпачынку на водных аб’ектах, знаходжанне грамадзян тут дазволены.
Кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый абавязаны забяспечыць абворванне палёў, якія мяжуюць з лясамі і тарфянікамі.
Арганізацыі, якія вядуць лесанарыхтоўчыя работы, праводзяць культурна-масавыя мерапрыемствы, павінны атрымаць дазвол лясгаса, інструктаж аб захаванні Правілаў пажарнай бяспекі.
ДЛГУ «Верхнядзвінскі лясгас», «Інтэрсервіс», фермерская гаспадарка «Ляснічая Ірына» абавязаны ўстанавіць у абсталяваных месцах адпачынку на водных аб’ектах таблічкі з правіламі тушэння пажараў, ёмістасці з пяском.