Прыродаахоўнікі змагаюцца з браканьерамі

Экологическая страница "Крынічка"

Аб рабоце міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету ў першым паўгоддзі расказвае дзяржінспектар МРІ У. А. ГАНЧАРОНАК:
-Як і заўсёды, наша дзейнасць была накіравана на ажыццяўленне кантролю за захаваннем прыродаахоўнага заканадаўства, выяўленне фактаў браканьерства, незаконнага і негаспадарскага выкарыстання наяўных рэсурсаў. Праведзены 62 прыродаахоўныя рэйды, на працягу ўсяго перыяду вёўся актыўны абмен інфармацыяй з праваахоўнымі органамі.
-І якія вынікі?
-Выяўлены 124 парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства, у тым ліку 65 парушэнняў Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, 11 парушэнняў Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, 17 парушэнняў Правілаў лесакарыстання і звыш 30 іншых парушэнняў.
За прычыненне прыродзе шкоды ў асабліва буйным памеры ўзбуджаны дзве крымінальныя справы.
-Пэўна, прымяняліся і штрафныя санкцыі…
-Так, яны склалі 66,5 мільёна рублёў, а кампенсацыя шкоды навакольнаму асяроддзю — 96,4 млн рублёў.
Акрамя таго, у парушальнікаў канфіскавана восем адзінак агнястрэльнай зброі, 86 іншых прылад палявання, 98 сетак агульнай даўжынёй 6,42 метра, 291 забароненая прылада лоўлі, 63,2 кг незаконна здабытай рыбы, 502,5 кг дзічыны, 137,2 кубаметра драўніны.
Рэйдавыя мерапрыемствы праводзіліся як самастойна, так і сумесна з праваахоўнымі і прыродаахоўнымі органамі раёна.
Хачу яшчэ раз напомніць, што праблемы аховы навакольнага асяроддзя, забеспячэнне экалагічнай бяспекі могуць быць паспяхова вырашаны толькі пры актыўным удзеле насельніцтва, грамадскіх арганізацый. У мэтах прыцягнення іх да супрацоўніцтва нашымі супрацоўнікамі было арганізавана 98 выступленняў у мясцовых сродках масавай інфармацыі, працоўных калектывах.
Звяртацца за дадатковай інфармацыяй або паведамляць аб фактах браканьерства запрашаем па тэлефоне «гарачай лініі» 8(01251) 5-73-13 або па адрасу: г. Верхнядзвінск, вул. Савецкая, 193/2.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *