В «Верхнедвинском» работают настоящие хозяева

Общество

У пачатку 2000-х, калі А. Т. Тумашэвіч узначаліў СП «Верхнядзвінскі», ураджайнасць збожжавых на тутэйшых палях ледзь перавышала 20 цэнтнераў з гектара. Сёлета мясцовыя хлебаробы сабралі па 46 цэнтнераў на круг — гэта другі паказчык у раёне. Бясспрэчная заслуга кіраўніка?

-Зусім не, — пярэчыць Антон Тадэвушавіч. — Ганаруся тым, што склаўся ў нас калектыў аднадумцаў. Людзі шчыра працуюць, кожны адчувае адказнасць за даручаную справу. Таму і вынік навідавоку.
Кіраўнік прадпрыемства яўна прымяншае ўласныя заслугі. Усе ведаюць яго патрабавальнасць. Спецыяліст сваёй справы, ён выдатна валодае тэхналогіяй вытворчых працэсаў як у раслінаводстве, так і ў жывёлагадоўлі.
Давялося пачуць гутарку механізатараў.
-Ты ўчора не абкасіў сваё поле да абочыны. Думаеш, Тадэвуш не заўважыць?
Здавалася б, дробязь, але з дробязей складаецца агульнае.
Прадпрыемства мацнее, развіваецца. Ячмень сёлета ўрадзіў як ніколі — 50 цэнтнераў з гектара. Валавы збор зерня склаў 5800 тон.
Асабліва парадаваў рапс. Дзяржзаказ быў даведзены ў памеры 320 тон, а здалі — 550. Лепшы паказчык у раёне!
-Ва ўсім я давяраю спецыя-лістам. Кожны «хварэе» за свой участак і паспяхова спраўляецца, — гаворыць дырэктар. — Пад кіраўніцтвам галоўнага агранома Сяргея Леанідавіча Панкрата механізатары Аляксандр Яўгенавіч Габрусёнак і Сяргей Іванавіч Коўзель якасна правялі сяўбу і ўвесь комплекс работ па догляду пасеваў. Нельга не адз

А. Т. Тумашэвіч у прыгожым акружэнні: з маладымі спецыялістамі гаспадаркі.
А. Т. Тумашэвіч у прыгожым акружэнні: з маладымі спецыялістамі гаспадаркі.

начыць і стараннасць Мікалая Мікалаевіча Заляціла, Леаніда Васільевіча Карповіча. Майстры земляробства, яны шчыруюць круглы год, толькі мяняюць агрэгаты — па сезоне.
-А як зарабляюць?
-Калі чалавек працуе на ўборцы з 6 раніцы да 8 вечара, то як ён можа атрымаць менш 10-12 мільёнаў рублёў?
-Магчыма, у калектыўным дагаворы прадугледжаны і іншыя меры заахвочвання?
-Спынюся пакуль на тым, што ў нас практыкуюцца экскурсіі за мяжу. Нашы перадавікі пабывалі ўжо ў Егіпце, Італіі, Чэхіі, Польшчы, Ізраілі.
-Пры такіх умовах не павінна быць недахопу рабочых рук?
-Спецыялістамі прадпрыемства забяспечана на 100 працэнтаў. Ствараем для іх, так бы мовіць, рэжым найбольшага спрыяння — жыллё, бытавыя ўмовы, службовую тэхніку.
-А прыклад?
-Аляксей Гарбуль, калі атрымаў пасаду галоўнага ветурача, усяліўся ў добраўпарадкаваную кватэру, да яго паслуг — аўтамабіль.
Усяго за апошнія гады мы пабудавалі 45 дамоў для работнікаў прадпрыемства.
У гаспадарцы заўсёды памятаюць аб галоўным: усе дасягненні — не для рэкордных паказчыкаў, а дзеля дабрабыту людзей. Таму і справы тут заўсёды спорацца.
Мікалай АРЛОЎ.
Фота Ларысы ЗАЙЦАВАЙ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *