Верхнядзвінскія «Лялькі» — лепшыя ў вобласці

Актуально Культура

Узорны харэаграфічны ансамбль «Лялькі» Верхнядзвінскага РДК стаў пераможцам шостага абласнога агляду-конкурсу харэаграфічных калектываў «Прыдзвінскія карункі», прысвечанага заслужанаму дзеячу мастацтваў Беларусі Івану Серыкаву.

«Лялькі» на «Дажынках» у Верхнядзвінску.
«Лялькі» на «Дажынках» у Верхнядзвінску.

Перамагчы ў прэстыжным конкурсе, які праводзіцца раз у два гады, няпроста. Сёлета ўдзел у ім прымалі 22 лепшыя харэаграфічныя калектывы Віцебшчыны, у склад якіх уваходзіла больш за 500 танцораў. У ліку канкурсантаў былі моцныя выканаўцы, як напрыклад, ансамбль Віцебскага каледжа культуры і мастацтваў. Усе вылучаліся выдатным рэпертуарам і высокім выканаўчым майстэрствам. На сцэне Гарадоцкага РДК, дзе праходзіў конкурс, удзельнікі дэманстравалі свае лепшыя нумары.
Аднак танцаваць так, як «Лялькі», не здолеў ніхто. Конкурс праводзіўся па трох намінацыях: «Лепшае выкананне аўтарскіх танцаў Івана Серыкава», «Лепшая новая балетмейстэрская пастаноўка беларускага накірунку» і «Лепшы эстрадны танец з адлюстраваннем нацыянальнай тэматыкі», — і перамагчы можна было толькі ў адной. Верхнядзвінскі калектыў стаў лаўрэатам першай ступені ў намінацыі на лепшую новую балетмейстэрскую пастаноўку. Але, як адзначылі члены журы, калі б можна было, яму аддалі б усе намінацыі. Настолькі яркімі і іскрамётнымі былі ўсе пяць танцавальных нумароў верхнядзвінскіх артыстаў. Пасля выхаду іх на сцэну публіка была проста ашаломлена віртуознасцю выступленняў.
Як адзначыла таленавіты кіраўнік ансамбля Людміла Сяргееўна Гуйда, цяперашні састаў «Лялек» вельмі моцны, адметна, што ў ім даволі многа хлопычкаў, якіх звычайна не проста захапіць танцамі. Аднак калектыў настолькі цікавы, работа — плённая і захапляльная, што дзеці застаюцца і ахвотна займаюцца, асвойваюць новыя пастаноўкі.
Людміла Сяргееўна выказала шчырую падзяку за працу і паспяховы ўдзел у конкурсе ўсім сваім выхаванцам, асабліва ж — старэйшай групе, у якой вылучаюцца майстэрствам Раман Сцілбо, Андрэй Дудко, Вячаслаў Давыдаў, Уладзіслаў Маляўка, Дзмітрый Герман, Цімур Івашкевіч, Мікалай Цярэшка, Марыя Тумашэвіч, Анна Гагалінская, Анна Рубель, Мілана Нарубін, Аляксандра Палтаўцава, Вольга Ляскоўская, Дыяна Галавач, Паліна і Таццяна Чырванец, Дыяна Аўзін. Удзячна кіраўнік акампаніятару У.П.Грыга, бацькам, з дапамогай якіх ствараюцца сцэнічныя касцюмы, усім, хто падтрымлівае калектыў і радуецца яго здабыткам.
Адметна, што «Лялькі» з’яўляюцца лаўрэатамі шматлікіх абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў. Сярод апошніх — тэлевізійны конкурс «Зорны шлях» і міжнародны фестываль харэаграфічных калектываў у літоўскім Вісагінасе.
Чарговая перамога на абласным конкурсе стане стымулам ансамблю для далейшай творчасці.
С. Аляксандрава.



2 комментария по теме “Верхнядзвінскія «Лялькі» — лепшыя ў вобласці

  1. Дети,преподаватели,родители — МОЛОДЦЫ !!! Хотелось бы,чтобы руководство района тоже помогло коллективу материально,а не только гордилось победами!

  2. Руководителю Людмиле Сергеевне, всем участникам и родителям огромное спасибо. Участники ансамбля трудолюбивы, руководитель — очень творческий человек. Очень хочется понимания и всяческой помощи от руководства района и руководителей предприятий. Хотелось бы чтобы замечали работу коллектива не только за пределами района, но, как говорится, и на маленькой родине.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *