З надыходзячым Святам Працы!

Актуально

май

Паважаныя жыхары раёна!
Віншуем вас з надыходзячым Святам Працы!

Дзень 1 Мая сімвалізуе яднанне працоўных свету і дае магчымасць адчуць сябе стваральнай часткай грамадства. Агульны дабрабыт залежыць ад паўсядзённай працы людзей розных прафесій, іх майстэрства, добрасумленнасці, творчага падыходу да справы. Беларусы заўсёды адрозніваліся сваёй працавітасцю і ўменнем разлічваць на ўласныя сілы – гэта дазваляе выстаяць у часы любых выпрабаванняў.
І сёння ў аснову сваёй палітыкі дзяржава ставіць мірную эфектыўную працу на карысць народу. Дэвіз беларусаў: будзем лепш працаваць – будзем лепш жыць.
Жадаем натхнення і энергіі на гэтым стваральным працоўным шляху. Няхай не пакідаюць вас творчы запал і аптымізм, спаўна раскрываецца прафесійнае майстэрства, стае здароўя і сіл на ўсё задуманае.
Новых дасягненняў у працы на карысць нашай роднай Беларусі!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.

РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.



2 комментария по теме “З надыходзячым Святам Працы!

  1. Не, ну добрае ж свята! Галоўнае, што ў гэты дзень на работу не трэба! Надвор’е гэтымі днямі крыху псуецца, але нічога, настрой усёроўна добры. Анекдот адзін прыгадаўся:
    1-е Мая. Дэманстрацыя. Па натоўпе лазіць тэлежурналіст і прыстае да ўсіх з пытаннямі. Падвальвае да працаўнага:
    — Скажыце, якія пачуцці перапаўняюць Вас у гэты дзень?
    — Пайшоў ты ведаеш куды …
    Журналіст радасна ў тэлекамеру:
    — І так па ўсёй краіне — жарты, смех, весялосць …

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *