Такая форма работы, калі ў сельсаветы выязджаюць кіраўнікі раёна, прадстаўнікі раённых служб, выкарыстоўваецца на Верхнядзвіншчыне не ўпершыню і станоўча ўспрымаецца насельніцтвам. Людзям даспадобы, што “раённы дэсант” перыядычна аб’язджае населеныя пункты, вывучаючы мясцовыя патрэбы, сустракаецца з жыхарамі і бярэ да вырашэння канкрэтныя задачы па паляпшэнні жыцця вяскоўцаў. Такім чынам сёлета была праведзена работа ў Бялькоўшчынскім і Дзёрнавіцкім сельскіх Саветах, а нядаўна дзень Савета адбыўся на Асвейшчыне.
Гэты маршрут абраны адным з першых у чарговым вітку аб’ездаў таму, што Асвейскі сельсавет – самы буйны ў раёне, не так даўно ён аб’яднаны з Чапаеўскім, мае вялікую колькасць маланаселеных і аддаленых вёсак, а таму патрабуе асаблівай увагі, дапамогі і падтрымкі.
— Наша мэта – зрабіць жыццё людзей больш камфортным і зручным,- сказаў напачатку маршруту старшыня райвыканкама І.І. Марковіч.- Каб сельскае насельніцтва мела спрыяльныя ўмовы для жыцця, працы, выхавання дзяцей, вядзення гаспадаркі, аховы здароўя і адпачынку. Каб наш край развіваўся і прыгажэў, набываў сваё адметнае аблічча.
Яшчэ напярэдадні групы ўпаўнаважаных на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў І.Ф. Козел аб’ехалі паўтара дзесятка населеных пунктаў сельсавета, збіраючы інфармацыю аб патрэбах людзей і на месцы вырашаючы многія ўзнятыя імі пытанні. І ў сам дзень Савета кіраўнікі ажыццявілі вялікі адміністрацыйны аб’езд, які ахапіў звыш 10 паселішчаў, у тым ліку Відокі, Першамайскае, Свяціца, Бяляны, Чапаеўскі, Дубровы, Буды, Вялікае Сяло, Рагелева, Асвея і іншыя. Падчас яго разгледжаны дзесяткі пытанняў, якія датычаць самых розных сфер жыццядзейнасці, добраўпарадкавання, развіцця інфраструктуры, паляпшэння паслуг, арганізацыі культурных мерапрыемстваў і адпачынку, аховы здароўя і турызму.
Далей чытайце ў «ДП».