
І. І. Марковіч (у цэнтры).
На свята, якое было насычана шматлікімі мерапрыемствамі, сабралася мноства гаспадароў і гасцей прыгожага паўночнага горада Беларусі. Верхнядзвінск па традыцыі сустракаў удзельнікаў урачыстасці чысцінёй, парадкам, святочным убраннем.

Сардэчна віталі беларусы гасцей з суседніх рэгіёнаў: намеснікаў галавы адміністрацыі Пскоўскага раёна Жанну Грыгор’еву і Святаслава Калінко, дэпутата Пскоўскага абласнога сходу дэпутатаў Дар’ю Казякову, настаўніка гісторыі Себежскай СШ Сяргея Візавітава, старшыню самакіравання Дагдскага краю Сандру Вішкурэ, намесніка старшыні сама-кіравання Дагдскага краю Райціса Азінса.
З віншаваннямі з нагоды Дня Незалежнасці і Дня горада да землякоў і гасцей Верхнядзвінскага раёна звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта І. І. Мар-ковіч. Ён адзначыў, што такія святы выклікаюць пачуццё нацыянальнага гонару, аб’ядноўваюць і натхняюць на новыя здабыткі.
Наша незалежнасць заснавана на гераізме народу, які абараніў родную зямлю ад нашэсця чужынцаў, узняў край з руінаў, умацаваў яго стваральнай працай. Сёння мы развіваем усе галіны народнай гаспадаркі, будуем, ствараем умовы для якаснага жыцця людзей. Забяспечваючы дабрабыт народа і адстойваючы мір, даказваем, што з’яўляемся моцнай і згуртаванай сям’ёй.
Кіраўнік раёна выказаў упэўненасць у шчаслівай бу-дучыні Айчыны і пажадаў усім поспехаў на гэтым стваральным шляху.
Далей чытайце у «ДП».