Бусляня знайшло прытулак

Наш край

У прыродзе нярэдка здараецца, што птушаняты выпадаюць з гнязда. А яшчэ гавораць, што сародзічы самі выштурхоўваць слабейшых у барацьбе за выжыванне. Гэта ў птушак, а людзі на тое і людзі, каб клапаціцца аб тых, хто апынуўся ў бядзе.

IMG_0641
Вось і маленькага бусліка з пераламаным крылом вяскоўцы прынеслі туды, дзе заўсёды ёсць дапамога – святару Росіцкага касцёла айцу Чэславу. Птушка даверліва прыняла клопат, нібы зразумела, што трапіла ў добрыя рукі. Айцец Чэслаў з дапамогай сваіх валанцёраў стаў карміць і даглядаць бусляня, лячыць яму крыло.
За лета птушка вырасла і акрыяла, ператварылася ў дарослага бусла, якога гаспадар назваў Клякам. Але адлятаць не спяшаецца – зламанае крыло дае сябе адчуць, ды і новае “месца жыхарства” імпануе нябеснаму госцю. Кляк плаціць свайму выратавальніку бязмежнай адданасцю і стаў яшчэ адным цікавым экспанатам Росіцы. Цяпер сярод багатых кветнікоў і ўпрыгожванняў касцёльнага двара гасцей сустракае жывы бусел!
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



1 комментарий по теме “Бусляня знайшло прытулак

  1. Человек-священник, доктор человеческих душ, который всю свою жизнь безмерно любит цветы, красоту,аистов.. и все прекрасное ..Этот человек не перестает меня удивлять..

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *