На Верхнядзвіншчыне вырасцілі небывалы ўраджай

Актуально Общество

-Калі дырэктара ААТ “Прудзінкі” Васіля Аляксеевіча Красніка віншавалі сёлета з 60-годдзем, жадалі ўраджаю па колькасці гадоў – 60 цэнтнераў з гектара,- жартуе спецыяліст аграпрама Л.К. Грэсько. — Пажаданне збылося!

Дырэктар  ААТ «Прудзінкі» Васіль Краснік (трэці злева) з удзельнікамі жніва Матвеем Фаменка, Аляксандрам Барстком, Сяргеем Ядрэўскім, Аляксандрам Малеем і галоўным аграномам Віктарам Курыкша.
Дырэктар ААТ «Прудзінкі» Васіль Краснік (трэці злева) з удзельнікамі жніва Матвеем Фаменка, Аляксандрам Барстком, Сяргеем Ядрэўскім, Аляксандрам Малеем і галоўным аграномам Віктарам Курыкша.

У работнікаў сельскай гаспадаркі раёна ёсць падставы для радасці – ажыццёўлена мара, якая раней здавалася недасягальнай,- ураджайнасць перавысіла запаветны рубеж. Прудзінкаўскія хлебаробы сабралі на круг па 61,2 цэнтнера зерня і паспяхова завяршылі ўборку. Усяго намалот у гаспадарцы склаў 9798 тон.
Гістарычны максімум пераадолены і ў раёне – ужо намалочана 94590 тон збожжа пры ўраджайнасці 47, 7 цэнтнера з гектара. Такога на гэтых паўночных землях не было ніколі!
За высокімі дасягненнямі – праца многіх людзей: ад кіраўнікоў і спецыялістаў да камбайнераў і ўсіх, хто забяспечвае зладжаную работу на жніўным полі. З году ў год высокія ўраджаі сведчаць аб стабільнай рабоце галіны – тут укаранёны сучасныя тэхналогіі і адпрацаваны прыдатныя для рэгіёна метады вырошчвання раслінаводчых культур.
У ААТ “Прудзінкі”, якое з’яўляецца элітгасам па вытворчасці адборных гатункаў зерня, на належным узроўні арганізаваны ўсе этапы работы з ураджаем: падрыхтоўка глебы, сяўба, догляд пасеваў, уборка і захоўванне збожжа. Шчодрыя палі дазваляюць дасягаць высокіх асабістых паказчыкаў. У гаспадарцы 7 камбайнераў-тысячнікаў: У.М. Лапкоўскі, які на “ New Holland” намалаціў 2326 тон збожжа, С.М. Ядрэўскі, А.А. Лапкоўскі, Я.І. Мардвінцаў, П.У. Астапковіч, В.А. Байкоў, А.А. Барсток – у іх паказчыкі ад 1100 да 1500 тон. Вадзіцелі С.Я. Папковіч і Р.М. Смірноў перавезлі больш чым па 1900 тон збожжа.
У бягучы час хлебаробы-рэкардсмены працягваюць працу на жніўных палях іншых гаспадарак. Жніво ў раёне выходзіць на фінішную прамую, якая абяцае рэкордны стотысячны ўраджай!
С.АЛЯКСАНДРАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *