Дзень ведаў пачаўся ўрокам, прысвечаным Году моладзі

Актуально Образование

IMG_4378

Першага верасня адчыняць дзверы для сваіх выхаванцаў 16 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна і 16 – дзіцячых ясляў-садоў. Усе яны падрыхтаваны да новага навучальнага года і прыняты раённай камісіяй па праверцы гатоўнасці да работы.
Авалодваць ведамі ў школах раёна будуць каля 2150 навучэнцаў, у тым ліку 243 – першакласнікі. Сёлета ва ўстановы адукацыі раёна прыбыло 13 маладых спецыялістаў, з якіх 7 – ураджэнцы Верхнядзвіншчыны.
Сёння ва ўсіх школах адбываюцца святочныя лінейкі, у якіх прымаюць удзел не толькі вучні, настаўнікі і бацькі, але і прадстаўнікі мясцовай улады, прадпрыемстваў, раённых служб. Разам з пажаданнямі паспяховай вучобы рабяты атрымаюць падзякі і падарункі за плённую пятую працоўную чвэрць – многія школьнікі дапамагалі дарослым на ўборцы ўраджаю, іншых участках работы.
Традыцыйны школьны званок пакліча вучняў за парты на першы ўрок па тэме:”На цябе, наша моладзь, надзея!”, прысвечаны Году моладзі.
У добры шлях, школа!
НА ЗДЫМКУ: у першы клас сёлета ідуць Кіра Кузняцова і Валерый Скавародка.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *