На кірмашы найбольшым попытам карысталася бульба

Актуально Общество

Па даўняй традыцыі ў час, калі на палях сцішваецца жніўны прыпар, пачынаюцца гаманлівыя сельскагаспадарчыя кірмашы. Вяскоўцы дзеляцца здабытым ураджаем, прапаноўваючы гараджанам плады сваёй працы. Сёлета яны асабліва шчодрыя. Упершыню за гісторыю раёна хлебны каравай перавысіў сто тысяч тон. Добра ўрадзілі рапс, бульба, лён, кармавыя культуры. А значыць, можна разлічваць на прырост паказчыкаў па вытворчасці мяса і малака.
Аб багатых здабытках сельгасвытворцаў сведчылі і гандлёвыя рады. У мінулую суботу верхнядзвінскі кірмаш сустракаў гасцей багаццем прадукцыі, прыгажосцю аздобленых кветкамі прылаўкаў, гарэзнымі прыпеўкамі і пачастункам. Галоўны тавар на кірмашы – сельскагаспадарчы. Гараджане прыходзяць сюды, каб запасціся бульбай, гароднінай, зернем для падсобнай гаспадаркі, купіць свежаніну, мёд, рыбу, іншыя натуральныя беларускія прадукты. І вяскоўцы задавальняюць гэты попыт спаўна.

IMG_4883

Далей чытайце ў «ДП».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *