У Верхнядзвінскім касцёле адбылося парафіяльнае свята

Актуально Духовность

У мінулую нядзелю ў Верхнядзвінскім касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі адбылося парафіяльнае свята, удзел у якім прыняў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.

Біскуп Алег Буткевіч і новы пробашч Верхнядзвін-скага касцёла Аляксандр Грыцкевіч з вернікамі.
Біскуп Алег Буткевіч і новы пробашч Верхнядзвін-скага касцёла Аляксандр Грыцкевіч з вернікамі.

Адзначаецца свята ў дзень нараджэння Багародзіцы, у гонар якога названа святыня. Гэта час збору ўраджаю, яркіх восеньскіх фарбаў, таму касцёл сустракае ўрачыстасць у прыгожым акружэнні кветак і з караваямі для гасцей. А разам з ураджаем зямлі тут гавораць аб жніве на духоўнай ніве. Сёлета вынікам яго надавалася асобае значэнне – касцёл развітваўся з манаскім ордэнам капуцынаў, які на працягу амаль трыццаці гадоў вёў плённую працу па адраджэнні веры на нашай зямлі. Вернікі шчыра падзякавалі братам-капуцынам за плённую дзейнасць і прывіталі новага святара парафіі Аляксандра Грыцкевіча, якога прадставіў біскуп.
Удзел ва ўрачыстасцях прынялі намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н.Г.Кісялевіч і галоўны спецыяліст аддзела Н.Ф.Мароз.
Моладзь прадставіла сцэнку і канцэрт, гасцей частавалі гарбатай і прысмакамі са збожжа новага ўраджаю.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *