У Верхнядзвінску прайшоў восеньскі кірмаш

Актуально Общество

Кожны год па заканчэнні збору ўраджаю сельгасвытворцы робяць гараджанам гэты прыемны падарунак – вялікі кірмаш, на якім прадстаўлены ўсе дары нашай беларускай зямлі.

IMG_6439 копия

І сёлета на свяце гандлю ў шырокім асартыменце прапаноўвалася сельскагаспадарчая прадукцыя: збожжа, бульба, садавіна і гародніна, ялавічына і свініна, малочныя вырабы. Галоўная перавага кірмашу – магчымасць купіць гэты патрэбны ў кожным доме тавар непасрэдна ад вытворцы, а значыць, свежы, якасны і па даступных цэнах.
Акрамя прадукцыі з палёў і ферм, пакупнікоў цікавілі саджанцы, рыба, мёд, журавіны, кандытарскія вырабы. Вельмі прыгожымі і багатымі былі рады райспажыўтаварыства, дзе прадавалі самыя розныя вырабы ад беларускіх вытворцаў.
Сваю прадукцыю прадставілі прамысловыя прадпрыемствы раёна і прадпрымальнікі.
Адметна, што ўдзельнікі кірмашу імкнуліся прадаць тавар прыгожа, з жартамі і спевамі пад гармонік, з пачастункам. Усе сельгаспрадпрыемствы аформілі каларытныя сялянскія дворыкі з лялькамі і восеньскімі кампазіцыямі, прыпечкамі з блінамі.
Аздобілі кірмаш выставы народнай творчасці Дома рамёстваў і устаноў адукацыі, а таксама культурная праграма артыстаў устаноў культуры.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *