3 кастрычніка ў Талачыне адбудзецца Фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі Віцебскай вобласці “Дажынкі-2015”.
Удзел у вялікім свяце ўраджаю прыме дэлегацыя Верхнядзвінскага раёна, узначальвае якую старшыня раённага выканаўчага камітэта І. І. Марковіч. У склад дэлегацыі ўваходзяць старшыня раённага Савета дэпутатаў І.Ф. Козел, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання У.У. Быкаў, супрацоўнікі райвыканкама і райсельгасхарчу, перадавікі жніва.
Пераможцамі абласнога спаборніцтва “Дажынкі-2015” прызнаны старшы камбайнер ААТ “Антонава-Агра” В. Д. Дадзека, экіпаж ААТ “Прудзінкі” ў складзе старшага камбайнера У.М. Лапкоўскага і камбайнера А.Ч. Турчыновіча, галоўны аграном ААТ “Прудзінкі” В. У. Курыкша. Віншаванні будуць прымаць таксама кіраўнікі і спецыялісты аграпрама, калектывы якіх дасягнулі лепшых паказчыкаў на жніве.
Удзельнікаў “Дажынак” чакаюць цырымонія ўзнагароджання і вялікая святочная праграма.