Святар з Верхнядзвінскага раёна — лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне»

Актуально Общество

Аляксандр Лукашэнка 30 снежня падпісаў Указ № 527 “Аб прысуджэнні прэмій Прэзідэнта Рэс-публікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” 2015 года. Рашэннем кіраўніка дзяржавы па выніках 2015 года прысуджаны 5 прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”. Імі адзначаны лепшыя аўтарскія і працоўныя калектывы краіны за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы.

росица
Высокая ўзнагарода прысуджана аўтарскаму калектыву ў складзе няштатнага супрацоўніка галоўнай дырэкцыі міжнароднага вяшчання Беларускага радыё Алены Харашэвіч і прафесара кафедры крымінальна-выканаўчага права Акадэміі МУС Анатоля Шаркова, якія стварылі кнігу-рэквіем “Жыць і помніць”; епіскапу Барысаўскаму і Мар’інагорскаму Веніяміну; калектыву Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра “Маці і дзіця”; калектыву Нацыянальнага мастацкага музея.
Сярод лаўрэатаў прэміі – настаяцель рэлігійнай суполкі “Парафія Святой Троіцы ў вёсцы Росіца Верхнядзвінскага раёна мясцовага рэлігійнага аб’яднання “Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі” Часлаў Курэчка, чый важкі ўклад у захаванне міжканфесійнага міру і нацыянальнай згоды, актыўны ўдзел у духоўна-асветніцкай дзейнасці краіны і прапагандзе здаровага ладу жыцця заслужылі шырокае прызнанне ў грамадстве.
Прэмія “За духоўнае адраджэнне” ўстаноўлена ў 1997 годзе і прызначаецца кожны год за самыя значныя дасягненні ў прымнажэнні нацыянальнага багацця, выхаванні любові да Айчыны, сцвярджэнні духоўных і маральных каштоўнасцей, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці. Уручае прэмію асабіста Прэзідэнт ці ўпаўнаважаная ім асоба на ўрачыстым прыёме.
Віншуем айца Часлава Курэчку з высокай узнагародай!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *