У Верхнядзвінску зарэгістраваны першыя нованароджаныя

Общество

Першая ў гэтым годзе ўрачыстая рэгістрацыя нованароджанага адбылася ў нашым раёне

Уладзімір і Алеся Літвінавы з сынам Канстанцінам і ўдзельнікамі ўрачыстасці.
Уладзімір і Алеся Літвінавы з сынам Канстанцінам і ўдзельнікамі ўрачыстасці.

Старт дэмаграфічнаму прыросту дало з’яўленне на свет 5 студзеня сына Канстанціна ў сям’і Літвінавых. Гэта першае нараджэнне дзіцяці ў новым годзе на Верхнядзвіншчыне і трэцяе – у сям’і Уладзіміра і Алесі. У Літвінавых ёсць ужо сын Яраслаў і дачка Маргарыта, а са з’ўленнем трэцяга дзіцяці сям’я атрымала статус шматдзетнай.
На цырымоніі ўрачыстай рэгістрацыі нованароджанага, якую правяла начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама А.М. Карценка, у гонар новага грамадзяніна Беларусі прагучаў гімн, былі выказаны шматлікія словы віншаванняў. Ганаровыя бацькі Віктар і Вольга Цітовы паставілі подпісы ў Кнізе рэгістрацый. Алена Мікалаеўна расказала аб значэнні выбранага для дзіцяці імені і ўручыла бацькам першы дакумент малыша — пасведчанне аб нараджэнні.
І загучалі ў зале пералівы гарэзных і прыгожых мелодый – павіншаваць герояў урачыстасці прыйшоў вядомы ў раёне гурт “Ярыца”. Такі выдатны музычны падарунак Літвінавым зроблены невыпадкова: Уладзімір працуе інжынерам РДК, Алеся ж сама з’яўляецца ўдзельніцай галасістага ансамбля. Так што сямейнае свята з міні-канцэртам стала, свайго роду, і адкрыццём у раёне Года культуры – няма ў свеце падзеі больш радаснай і прыгожай, чым нараджэнне дзіцяці.
Усяго ж на Верхня-дзвіншчыне ў гэтым годзе ўжо з’явілася на свет пяць немаўлят. Адметна, што большасць сем’яў абра-лі ўрачыстую рэгістрацыю нованароджаных. У ЗАГСе гэтым вельмі задаволены – значная сямейная падзея з’яўляецца і грамадскай, таму заслугоўвае самага шырокага прызнання.
С. АЛЯКСАНДРАВА.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



3 комментария по теме “У Верхнядзвінску зарэгістраваны першыя нованароджаныя

  1. Імя сыну добрае далі! У аснове імя лацінскі корань «Канстанс», азначае ўстойлівы, пастаянны, цвёрды.

    Адвечныя шляхі маёй айчыны,
    Мячы і кнігі Белае Русі
    І гарады, дзе родзяцца Скарыны,
    Сялібы, скуль выходзяць Кастусі…(Л.Геніюш)

    Далучаюся да віншаванняў!

  2. Браво Литвиновым! Супер герои нашего времени!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *