Тэма тыдня

Тема недели

АБ ЎЗАЕМАДЗЕЯННІ ДЗЯРЖАВЫ І ЦАРКВЫ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.
На сустрэчы ішла размова аб пытаннях, што датычацца ўзаемадзеяння дзяржавы і Беларускай праваслаўнай царквы. Мітрапаліт Павел закрануў тэму будаўніцтва новага комплексу адміністрацыйных будынкаў для БПЦ на тэрыторыі, прылеглай да цяперашняга будынка Мінскай епархіі.
Прэзідэнт у цэлым пагадзіўся з ініцыятывай будаўніцтва.
З улікам таго, што будаўніцтва зойме пэўны час, прапанавана на гэты перыяд для правядзення вялікіх мерапрыемстваў БПЦ выкарыстоўваць адзін з комплексаў у беларускай сталіцы. «У Мінску для гэтага хапае месц», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

АБ ПАВЫШЭННІ ПЕНСІЙНАГА ЎЗРОСТУ

Як паведамлялася, Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнка на нарадзе па пытаннях развіцця пенсійнай сістэмы былі прапанаваны тры варыянты павышэння пенсійнага ўзросту. Усе яны эканамічна падлічаны, у тым ліку з прыцягненнем вучоных. Першы варыянт прадугледжвае выхад на пенсію жанчын у 60 гадоў і мужчын у 65. Другі: жанчын у 60 гадоў, мужчын у 63 гады. Трэці варыянт прадугледжвае ўвядзенне пенсійнага ўзросту з 58 гадоў — для жанчын і з 63 гадоў — для мужчын.

СТАЎКІ АКЦЫЗАЎ ПАВЯЛІЧАНЫ

У Беларусі павялічаны стаўкі акцызаў на тытунёвыя вырабы, а таксама аўтамабільны бензін і дызельнае паліва.
Так, стаўка акцызаў на тытунь для люлькі, курыльны па 30 чэрвеня 2016 года складзе Br579,2 тыс., з 1 ліпеня па 31 снежня 2016 года — Br634,7 тыс. за кг; на цыгарэты — Br33,6 тыс. і Br37 тыс. за штуку; на цыгарэты з фільтрам пры рознічнай цане: I групы — Br148,8 тыс. і Br153 тыс., II групы — Br343,1 тыс. і Br373,5 тыс., III групы — Br390,3 тыс. і Br422,5 тыс. (усё за 1 тыс. штук).
Стаўка акцызаў на аўтамабільны бензін, які не адпавядае класу 5, складзе Br5 млн 273,7 тыс. за 1 т, класа 5 — Br3 млн 61,7 тыс.; на дызельнае паліва — Br2 млн 267,3 тыс. і Br1 млн 676,7 тыс. адпаведна.
Дакументам плацельшчыкам прадугледжана права на прадстаўленне на працягу пяці каляндарных дзён пасля афіцыйнага апублікавання гэтага ўказа ў падатковы орган па месцы пастаноўкі на ўлік паведамлення аб максімальных рознічных цэнах цыгарэт з фільтрам, што падлягаюць прымяненню праз пяць каляндарных дзён пасля афіцыйнага апублікавання дакумента.

ПАВЫШЭННЕ АКЦЫЗАЎ У ЦЯПЕРАШНІХ УМОВАХ
НЕ ПАЎПЛЫВАЕ НА ЦЭНЫ НА БЕНЗІН

«Белнафтахім» у бягучай сітуацыі не разглядае павышэнне рознічных цэн на маторнае паліва, паведаміла прэс-сакратар канцэрна Марына Касцючэнка.
«Павышэнне на 50 працэнтаў акцызаў на бензін і дызельнае паліва — адчувальны фактар для эфектыўнасці функцыянавання нафтаперапрацоўчых заводаў, цяпер доля акцызаў у цане аўтамабільнага паліва складае да 21 працэнта. У той жа час, прытрымліваючыся ўзважанай і сацыяльна адказнай цэнавай палітыкі, у бягучай сітуацыі з улікам усіх фактараў канцэрн не разглядае павышэнне рознічных цэн на маторнае паліва», — адзначыла Марына Касцючэнка.

ШТРАФЫ ПЛАНУЕЦЦА ЗМЕНШЫЦЬ У 100 РАЗОЎ

Штрафы для індывідуальных прадпрымальнікаў за гандаль таварамі без сертыфікатаў плануецца зменшыць у 100 разоў, паведаміў дырэктар дэпартамента па прадпрымальніцтве Мінэканомікі Пётр Арушаньянц.
«Цяпер штрафныя санкцыі — ад 200 да 500 базавых велічынь. Атрымліваецца, што нават за гандаль двума шапкамі без дакументаў суд абавязаны аштрафаваць на 200 базавых. Мы ж прапануем ніжнюю планку штрафаў зменшыць у 100 разоў, гэта значыць да 2 базавых велічынь», — адзначыў Пётр Арушаньянц.

НЕЗВЫЧАЙНЫЯ ЭКСКУРСІІ ПА БЕЛАРУСІ — БЯСПЛАТНА

Бясплатныя экскурсіі па Беларусі пройдуць 23 і 24 красавіка ў час «Фэсту экскурсаводаў», паведаміў гісторык, прадстаўнік аргкамітэта фестывалю Цімафей Акудовіч.
«У гэтым годзе мы паспрабуем зрабіць «Фэст экскурсаводаў» яшчэ больш маштабным і цікавым. Разлічваем, што будзе больш як 100 экскурсій, прычым яны пройдуць не толькі ў Мінску, але і абласных гарадах, раённых цэнтрах. У планах пашырыць формы экскурсій — будуць экскурсіі на веласіпедах, джыпах, байдарках, спецыяльныя мерапрыемствы плануецца арганізаваць для дзяцей, людзей з абмежаванымі магчымасцямі», — расказаў Цімафей Акудовіч. Фестываль падтрымае Міністэрства спорту і турызму.

«БЕЛАВІЯ» ЗНІЖАЕ КОШТ БІЛЕТАЎ

Авіякампанія «Белавія» зніжае кошт авіябілетаў са змяншэннем памеру паліўнага збору.
Напрыклад, кошт паліўнага збору ў Амстэрдам, Лондан, Парыж, Прагу і іншыя еўрапейскія напрамкі зменшыцца з 25 да 15 еўра. На рэйсы з Мінска ў гарады Казахстана кошт зменіцца з 30 да 15 еўра (у адзін бок). Такім чынам, кошт пералёту знізіцца на гэтых напрамках у дыяпазоне ад 20 да 30 еўра на чалавека ў абодва бакі. Паліўны збор не спаганяецца з дзяцей ва ўзросце да двух гадоў.

ГРАШОВЫЯ ДАХОДЫ І МІНІМАЛЬНАЯ ЗАРАБОТНАЯ ПЛАТА ЗА ЛЮТЫ НЕ ІНДЭКСУЮЦЦА

Грашовыя даходы насельніцтва Беларусі і мінімальная заработная плата (МЗП) за люты бягучага года не індэксуюцца, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Паколькі індэкс спажывецкіх цэн за люты 2016 года не перавысіў пяціпрацэнтны парог да студзеня 2016 года (месяца перагляду грашовых даходаў, што атрымліваюцца з бюджэтных крыніц), то не будзе праводзіцца індэксацыя заработнай платы, стыпендый.
Памер месячнай мінімальнай заработнай платы за люты 2016 года таксама не індэксуецца. Нагадаем, з 1 студзеня 2016 года пастановай Савета Міністраў МЗП устаноўлена ў памеры Br2 млн 300 тыс.

НОВЫ ПАМЕР УТРЫМАННЯ З НАЙМАЛЬНІКАЎ СРОДКАЎ ДЛЯ ВЫПЛАТЫ ЗАРПЛАТЫ

У Беларусі пры разліку сродкаў, што падлягаюць пазачарговаму пералічэнню плацяжоў на пагашэнне запазычанасці па заработнай плаце, наймальнікі павінны браніраваць у разліку на аднаго работніка Br2 млн 754 тыс. 900. Нарматыў прымяняецца з 11 сакавіка 2016 г., паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
У адпаведнасці з указам ад 27 лістапада 1995 года нумар 483 «Аб забеспячэнні своечасовай выплаты заработнай платы» з наймальнікаў, якія маюць запазычанасць па выплаце заработнай платы, у бясспрэчным парадку ўтрымліваюцца сумы, адпаведныя 1,5 памеру бюджэту пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, скарэкціраванага на індэкс спажывецкіх цэн на кожнага работніка з улікам каэфіцыентаў павышэння тарыфных ставак рабочых па тэхналагічных відах работ, вытворчасцях і галінах эканомікі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *