Ва ўсіх славянскіх народаў самым вясёлым і працяглым святам была Масленіца. Існуе меркаванне, што Масленіца заканчвае зіму і сустракае вясну.Тэрмін правядзення яе рухомы і залежыць ад часу святкавання Вялікадня.
Працягваецца Масленіца роўна тыдзень, які так і называецца — Масленічны, або Сырны. У гэты час пякуцца духмяныя бліны.
Масленічны тыдзень праходзіць весела і шумна. Гульні і забавы праводзяцца, у асноўным, на вуліцах, горках, берагах рэчак. Вяселлем і радасцю вітаў чалавек надыход вясны.
Мы запрашаем жыхароў раёна 6 сакавіка на свята “Провады зімы”, якое адбудзецца ў гарадскім парку. Пачатак — у 12 гадзін.
Вас чакаюць гульні і забавы, атракцыёны і выставы народнай творчасці, а таксама спартыўныя спаборніцтвы. Вы можаце пачаставацца духмянымі блінамі і рознымі прысмакамі, якія будуць прадстаўлены Верхнядзвінскім райспажыўтаварыствам.
Прыходзьце, калі ласка! Будзе весела!