Шайцераўскія земляробы пасеялі больш паловы яравых зерневых

Актуально Экономика

Яшчэ да таго, як у раёне быў дадзены афіцыйны старт пасяўной кампаніі, на палетках ААТ “Шайцерава” шчыравала тэхніка. І вынік не заставіў чакаць. У гаспадарцы пасеяна амаль палова ад запланаванага, а гэта — 595 гектараў.

IMG_7579 копия

За дзень у сярэднім засяваюць каля 100 гектараў. Дарэчы, усяго пад кукурузу, рапс, яравыя зерневыя і зернебабовыя адведзена 1370 гектараў. Ужо поўнасцю пасеялі авёс, з дня на дзень справяцца з ячменем і гарохам.
Задзейнічана чатыры сеялкі – тры АПП-6 і 1 АПП-3, магутнасцей такога “арсеналу” хапае, каб не прамарудзіць прыдатныя для сяўбы дні.

IMG_7582 копия
У “Шайцерава” ехалі навыперадкі з дажджом – да сапраўднага ліўня заставаліся лічаныя хвіліны. Ва ўрочышчы Падбярэзнікі дасеяць апошнія гектары ячменнага поля спяшаўся Дзмітрый Косаў на МТЗ-3022 з АПП-6. Вопытны механізатар удзяліў нам толькі пару мінут, але — з добрым настроем:
– Пасля зімы крыху застаяліся, засумавалі па працы, — гаворыць сейбіт.
На полі разам з ім шчыруе і Андрэй Стайноў на такой жа тэхніцы. Насенне падвозяць Рыгор Кіслоўскі і Руслан Казлоў.
Ва ўрочышчы “За Кохам” размясціўся вопытны ўчастак азімага рапсу. 43 гектары гіб-рыдаў на “Расе” апрацоўвае Сяргей Ліпаўка. Бесперабойную падвозку КАСаў забяспечваюць Васіль Арлоўскі і Юрый Варанько. Увогуле, азімыя зерневыя і рапс сёлета занялі 1660 гектараў. Іх таксама трэба своечасова падкарміць.
Пакуль размаўлялі з галоўным аграномам Дзянісам Душанковым, дождж разгуляўся не на жарт. Земляробы захваляваліся: прастойваць у гэтыя красавіцкія дні нельга. Працуюць тут у любое надвор’е, мяняючы агрэгаты. Акрамя пасяўной, рыхтуюць глебу – на пяці чызельных культыватарах праводзяць перадпасяўную яе апрацоўку, уносяць арганічныя ўгнаенні (з нарыхтаваных 27831 тоны вывезена на палеткі 9442).
Кантроль за гэтым у гаспадарцы наладжаны вельмі строгі. Цікавімся: навошта асобны чалавек, каб падлічваць рэйсы? Няўжо механізатар сам гэтага не зробіць?
-Затое дакладна ведаем, колькі арганікі вывезена на палеткі, — гаворыць галоўны аграном. — А бывае як? Вывезем 1000 тон, а на полі насамрэч 500. Паліва спісалі, а на справе — іншае.
Дарэчы, для кантролю за расходам паліва на большасці машын устаноўлены навігацыйныя сістэмы. Там, дзе іх пакуль няма, працуюць учотчыкі.
Аплата працы, расцэнкі даводзяцца кожны дзень. Нала-джана харчаванне механізатараў. Два разы на дзень іх кормяць гарачымі абедамі прама ў полі за сімвалічны кошт – 20% ад рэальных выдаткаў. Працоўны дзень, як і ва ўсіх аграрыяў гэтай парой, напружаны – з шасці раніцы і да дзевяці вечара. Сельгасвытворцы разумеюць – трэба працаваць і дзень, і ноч. Ад гэтага сёння ў поўным сэнсе залежыць жыццё гаспадаркі.
Ксенія КАВАЛЁНАК.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.
НА ЗДЫМКАХ: галоўнае – пасеяць якасна, — упэўнены Дзмітрый Косаў; падкормку пасеваў вядзе Сяргей Ліпаўка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *