У клубе цікавых сустрэч “Сучаснік” пры цэнтральнай раённай бібліятэцы праведзены “круглы стол” з удзелам начальніка Верхнядзвінскай раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін Таццяны Ягороўны Малец і галоўнага аграхіміка Верхнядзвінскага раёна Георгія Леанідавіча Ушакова.
Для ўсіх прысутных, а сёння амаль кожны займаецца агародніцтвам і садаводствам, цікава было даведацца аб сакрэтах ураджаю з пункту гле-джання сельскагаспадарчай навукі, пачуць аб асаблівасцях прымянення мінеральных і арганічных угнаенняў для вырошчвання агародніны і садавіны. Спецыялісты дакладна і зразумела расказалі аб хваробах і шкодніках раслін, метадах барацьбы з імі. Таксама даведаліся аб магчымасцях за параўняльна невялікі кошт правесці на прысядзібным участку дыягностыку складу грунту, кіслотнасці. Гэта неабходна для правільнага прымянення ўгнаенняў і атрымання высокіх ураджаеў.
Члены клуба і госці “круглага стала” вельмі ўдзячны спецыялістам за змястоўную гутарку, высока-кваліфікаваныя адказы на пытанні. Несумненна, сустрэча прынясе карысць усім наведвальнікам клуба.
І. ЦІМАШЭНКА,
кіраўнік клуба “Сучаснік”.