У Росіцы адбудуцца традыцыйныя ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў

Актуально Духовность

603734_900

5-6 жніўня 2016 года ў Росіцкім касцёле Святой Троіцы адбудуцца традыцыйныя ўрачыстасці ў гонар благаславёных мучанікаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры.
На гэтых летніх урачыстасцях вернікі будуць дзякаваць Богу за кананізацыю заснавальніка Кангрэгацыі айцоў-марыянаў Станіслава Папчынскага, якая адбылася 5 чэрвеня ў Ватыкане.
Духоўныя мерапрыемствы пачнуцца 5 жніўня ў 18 гадзін святой Імшой для пілігрымаў і прадоўжацца малітоўнай праграмай.
Начная літургія пачнецца апоўначы. Пасля яе адбудзецца працэсія да месца гібелі мучанікаў.
6 жніўня прадоўжацца малітвы ў розных патрэбах. У 11 гадзін пройдзе канферэнцыя “Святы Станіслаў Папчынскі – заснавальнік Кангрэгацыі айцоў-марыянаў”.
У 12.00 – святая Імша.
Айцы-марыяне запрашаюць прыняць удзел ва ўрачыстасцях.
Аб дадатковых рэйсах
У сувязі з правядзеннем 5-6 жніўня ў в. Росіца мерапрыемстваў, прысвечаных памяці росіцкіх мучанікаў, будзе арганізаваны дадатковы аўтобусны рэйс па маршруце Верхнядзвінск-Росіца і ў зваротным напрамку.
Адпраўленне ад аўтобуснай станцыі Верхнядзвінск 5 жніўня ў 21 гадзіну.
Адпраўленне з Росіцы 6 жніўня ў 3.00.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *