У Росіцы адбудзецца свята кветак

Духовность

 

img_1731

Такога вялізнага мора кветак, як навокал Росіцкай святыні, не ўбачыш больш нідзе! Агромністымі клумбамі і каскадамі ўпрыгожваюць наваколле белыя, чырвоныя, ружовыя вяргіні, здзіўляюць хараством рознакаляровыя німфеі, усімі фарбамі вясёлкі пераліваюцца традыцыйныя для нашых мясцін і экзатычныя расліны. Аздоблены квітнеючай прыгажосцю пейзаж нагадвае сапраўды райскі куточак і дае ні з чым не параўнальную асалоду для душы.
Пробашч Росіцкага касцёла Святой Троіцы айцец Часлаў Курэчка прапаноўвае прыехаць у Росіцу, каб наталіцца гэтай гаючай сілай прыгажосці.
У суботу, 17 верасня, у Росіцы адбудзецца духоўна-культурнае свята “І кветкі хваляць Пана!”.
Духоўныя мерапрыемствы пачнуцца ў 11 гадзін. Святая Імша адбудзецца ў 12 гадзін.
У праграме свята: экскурсія па тэрыторыі, канцэрт, конкурс “Пра што гавораць кветкі”, грыбная поліўка, вогнішча, сяброўскія гутаркі, пастырскае благаславенне.
Жадаючыя могуць набыць росіцкую бульбу, мёд, туі, німфеі, вяргіні, насенне і саджанцы іншых раслін.
Прыязджайце і прыходзьце ў Росіцу за аздараўленнем душы!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *