Паводле папярэдніх звестак Цэнтрвыбаркама, выбары адбыліся на ўсёй тэрыторыі Беларусі. У іх прыняло ўдзел 74,8 % грамадзян, унесеных у спісы для галасавання. Абраны дэпутаты ва ўсіх 110 выбарчых акругах.
* * *
У Віцебскай вобласці ўдзел у выбарах прыняло 79,98% выбаршчыкаў.
* * *
У Верхнядзвінскім раёне ў спісы для галасавання былі ўнесены 16485 чалавек, у выбарах удзельнічалі 13784 выбаршчыкі або 83,6 % ад унесеных у спісы.
* * *
Паводле папярэдніх дадзеных Цэнтрвыбаркама, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Полацкай сельскай выбарчай акрузе №28 абраны Юніцын Андрэй Юр’евіч, начальнік Полацкага занальнага вузла электрасувязі Віцебскага філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі “Белтэлекам”.
* * *
Канчатковыя вынікі парламенцкіх выбараў будуць падведзены да канца бягучага тыдня.