На свяце работнікаў сельскай гаспадаркі ўзнагароджаны лепшыя працаўнікі

Актуально Общество

І. І. Марковіч узнагароджвае аператара   СП «Верхнядзвінскі» Т. К. Дарашэвіч.
І. І. Марковіч узнагароджвае аператара
СП «Верхнядзвінскі» Т. К. Дарашэвіч.

Адкрываючы ўрачыстае мерапрыемства, старшыня райвыканкама Ігар Марковіч адзначыў, што сёння мы ўшаноўваем герояў вёскі, а ў іх асобах – дзесяткі і сотні выдатных працаўнікоў і спецыялістаў Верхнядзвіншчыны. Як пацвярджэнне гэтаму — словы віншавання і падзякі, выказаныя старшынёй аблвыканкама Мікалаем Шарснёвым. У прыватнасці, ён адзначыў, што Верхнядзвінскі раён – у ліку лепшых у вобласці, з яго бяруць прыклад. Здабыткі аграрыяў дазваляюць Верхнядзвіншчыне трывала трымацца ў пяцёрцы лідараў.

Ветэран сельгасвытворчасці В. Я. Сяргушка з дырэктарам ААТ «Антонава-Агра» А. Л. Шатром, механізатарамі У. Быкавым, В. Дадзека, У. Снапком.
Ветэран сельгасвытворчасці В. Я. Сяргушка з дырэктарам ААТ «Антонава-Агра» А. Л. Шатром, механізатарамі У. Быкавым, В. Дадзека, У. Снапком.

Кіраўнік раёна адзначыў, што працаваць сельгасвытворцам сёлета давялося ў складаных умовах надвор’я. Але дзякуючы іх майстэрству і стараннасці сабраны добры ўраджай. Валавы збор зерня склаў 67,5 тысячы тон пры ўраджайнасці 34 ц/га, атрымана 8,5 тысячы тон масланасення рапсу, больш 1,5 тысячы тон бульбы, 4 тысячы тон ільновалакна. Кармоў нарыхтавана на 3 ц.к.адз. больш, чым у мінулым годзе. Вытворчасць малака за 10 месяцаў бягучага года ўзрасла на 105%.
На высокім тэхналагічным узроўні працуюць ААТ “Шайцерава”, “Прудзінкі”, “Нурава”. Працаўнікі льнозавода ў неспрыяльных умовах надвор’я ўбралі ўвесь лён механізаваным спосабам. Пацвярджэннем эфектыўнай работы галіны з’яўляюцца перамогі ў абласным фестывалі-кірмашы “Дажынкі”.

Самая шматлікая дэлегацыя - з ААТ «Шайцерава».
Самая шматлікая дэлегацыя — з ААТ «Шайцерава».

За 10 месяцаў бягучага года атрымана 54 тысячы тон малака і больш 6 тысяч тон мяса. Лідары па вытворчасці малака – ААТ “Прудзінкі”, УВП “Вужыца-Агра”. Асобна адзначаны свінагадоўчы комплекс ААТ “Шайцерава”, у якім за кароткі час павялічана пагалоўе.
Бягучы год – асаблівы, з яго пачалася новая пяцігодка. На новым этапе неабходна працаваць на апераджэнне, забяспечваючы выкананне прагнозных паказчыкаў і рост канкурэнтаздольнасці прадукцыі. Верхнядзвіншчы-не, з улікам яе прыродна-кліматычных і зямельных умоў, як нікому важны тэрміны і якасць правядзення работ. За гэтым — будучыня. “Мы абавязаны заставацца моцнымі”, — падкрэсліў кіраўнік раёна.

В. Косаў з пляменнікам Уладзіславам.
В. Косаў з пляменнікам Уладзіславам.

Верхнядзвінскія караваі, як галоўныя сімвалы плённай працы, уручаны кіраўніку раёна І. І.Марковічу, старшыні раённага Савета дэпутатаў І. Ф. Козел, першаму намесніку старшыні, начальніку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама У. У. Быкаву, старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК А. У. Зуй і ўсім, хто віншаваў сельгасвытворцаў са святам.
Пад апладысменты залы на сцэну ўзнімаліся кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыем-стваў, лепшыя камбайнеры, вадзіцелі, занятыя на ўборцы зерня і нарыхтоўцы кармоў, аператары машыннага даення і адкорму буйной рагатай жывёлы.
Пераможцы раённых спа-борніцтваў атрымалі заслужаныя ўзнагароды. У святочнай абстаноўцы ім уручаны Ганаровыя граматы райвыканкама, Падзякі старшыні райвыканкама і ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.
Любоў да роднай зямлі, павага да працы ў сельскай гаспадарцы закладваецца яшчэ ў дзяцінстве. Таму на сцэну запрасілі школьнікаў, якія добрасумленна дапамагалі сельскагаспадарчым прадпрыемствам падчас уборкі ўраджаю — ім уручаны Падзякі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.
Сельскагаспадарчыя кірма-шы карыстаюцца вялікім попытам у жыхароў раёна. Лепшыя іх удзельнікі з ліку сельгасарганізацый і перапрацоўчых прадпрыемстваў таксама адзначаны на святочнай урачыстасці.
Удзел у ёй прынялі прадстаўнікі шэфствуючых арганізацый – дарожных, будаўнічых, меліярацыйных, гандлю, устаноў адукацыі, медыцыны, культуры, старшыні сельскіх Саветаў – усе яны ўносяць свой уклад у агульную справу. У знак удзячнасці духмяныя караваі ўручаны святарам, ветэранам сельскагаспадарчай вытворчасці.

А. В. Гарбуль.
А. В. Гарбуль.
На сцэне - М. Арол, А. Камарова, Д. Навуменка.
На сцэне — М. Арол, А. Камарова, Д. Навуменка.

Музычныя нумары гасцям дарылі артысты раённага Цэнтра культуры — калектывы “Лялькі”, “Ярыца”, “Верхнядзвінскія музыкі”, народны клуб “Ветэран”, М. Зярноў, Вольга і Раман Шакель, А. Войтава, Т. Літвінава. Нечаканым і ад таго асабліва прыемным і арыгінальным упрыгожваннем свята сталі відэавіншаванні ад кіраўнікоў сельскагаспадарчых і вытворчых прадпрыемстваў. І, канешне, песні ў выкананні дырэктара УВП “Вужыца-Агра” А. Гарбуля і групы “Праект”, інжынера па ахове працы СП “Дрысенскі” А. Камаровай, М. Арла і Д. Навуменкі, работніцы масласырзавода Л. Бохан і В. Ахламёнка, ветурача ААТ “Шайцерава” А. Садоўскай і “Ярыцы”, дырэктара масласырзавода П. Лаў-рынава і В. Хадорчанкі.

В. Ахламёнак і Л. Бохан.
В. Ахламёнак і Л. Бохан.

img_2440-kopiyaimg_2463-kopiya
Падчас свята працавалі выставы раённага Дома рамёстваў “Народныя майстры”, ЦРБ “Верхнядзвіншчына сельскагаспадарчая”, раённага музея “Народныя вытокі”, ТЦСАН “Бульбяная латэрэя” і “Кірмаш дабрыні”, выставы-дэгустацыі “Каравай-2016” і “Смачны дранік” вытворчых прадпрыемстваў.
Ксенія КАВАЛЁНАК.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *