У раёне адбыўся абласны семінар-вучоба па жывёлагадоўлі.
Удзел у ім прынялі першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні абл-выканкама Уладзімір Машэра, вядучы спецыяліст па ветэрынарыі і кармленні ЗАТ “ЭкамолАгра” Уладзімір Пярэднеў, старшыня райвыканкама Ігар Марковіч, намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Уладзімір Быкаў, спецыялісты райсельгасхарчу, кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, галоўныя заатэхнікі і ветурачы, іншыя зацікаўленыя асобы Верхнядзвінскага, Міёрскага, Браслаўскага і Расонскага раёнаў.
Вітаючы ўдзельнікаў се-мінара, Ігар Марковіч адзначыў, што ў раёне галіна жывёлагадоўлі актыўна развіваецца, нягледзячы на цяжкія ўмовы і абставіны. З дня на дзень адкрыецца абноўлены малочна-даільны блок у КУВСП “Каханавічы”, у планах – будаўніцтва яшчэ адной фермы ў ААТ “Бялькоўшчына” з сучасным даільным абсталяваннем фірмы “Вестфалія”.
Уладзімір Машэра адзначыў, што Верхнядзвінскі раён абраны для правядзення семінара-вучобы невыпадкова. Штогод ён лідзіруе ў вобласці па ўсіх пазіцыях. Аднак асноўнай па-ранейшаму застаецца галіна жывёлагадоўлі. Менавіта яе прадукцыя – “жывыя” грошы, якія сёння павінен лічыць кожны гаспадар.
– Дзякуючы прадуманаму кіраўніцтву, у раёне здаюцца сучасныя фермы, вядзецца будаўніцтва іншых сельскагаспадарчых аб’ектаў, — падкрэсліў Уладзімір Аляксандравіч. -Нягледзячы на цяжкасці, трэба ісці наперад, робячы стаўку на развіццё галіны. Аднак тэхналогія павінна быць на першым плане. Тады ўсё атрымаецца.
— За студзень-жнівень 2016 года ў краіне падзёж жывёлы на 130,5% больш мінулага года, прывагі – мінус 1,5%. Чаму назапашваецца на 30-40% кармоў болей, а малака атрымліваецца на 10-20% менш, — спытаў Уладзімір Пярэднеў. — Сёння няма праблем да доступу інфармацыі. Усё ў жывёлагадоўлі складаецца з “цаглінак”. Калі адну прапусціць, моцнай пабудовы не атрымаецца.
Маючы багаты вопыт, напрацаваны дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву з універсітэтамі розных краін свету, такіх як, напрыклад, Ізраіль, Уладзімір Уладзіміравіч паэтапна расказаў, як атрымаць высокапрадукцыйную карову, пачынаючы ад цяляці. Засяродзіў увагу на тыповых памылках, якія часта дапускаюцца жывёлаводамі.
Падчас семінара прысутныя азнаёміліся з работай малочна-таварнага комплекса “Сар’я” КУВСП “Дрысенскі”, дзе атрымліваюць 18 літраў малака ад каровы, а таксама з малочна-даільным блокам у КУВСП “Каханавічы”. Гэта не толькі новая ферма з даільнай залай, пабудаваная сіламі раёна, аднак і з новымі ўмовамі быту.
-Для жывёлаводаў тут створаны ўсе неабходныя ўмовы, — сказаў Уладзімір Машэра. – Яны ў цяпле могуць пераапрануцца, прыняць душ. Думаю, што на такія фермы прыйдуць працаваць адказныя людзі і будуць рабіць гэта годна.
Ксенія КАВАЛЁНАК.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.
Постоянно мучает вопрос: если всё время растут урожаи, надои и привесы, почему не снижаются цены на продукты, а только повышаются? Одеваться сегодня стало дешевле, чем питаться. Может, стоило бы проанализировать, в чём причина? Куда деваются эти прибавки в надоях?
А что, у нас есть другие примеры, что хоть что-нибудь в жизни улучшилось? Рад буду, если кто поделиться.