Са святам Нараджэння Хрыстова вiншуем каталiцкiх вернiкаў!

Духовность

e29b32155023cfde782b976a894223bc

“Калі анёлы адышлі ад іх на неба, пастухі сказалі адзін аднаму: «Пойдзем у Бэтлеем і паглядзім, што там сталася і пра што абвясціў нам Пан». І пайшлі яны, спяшаючыся, і знайшлі Марыю і Юзафа, і Немаўля, якое ляжала ў яслях”. Лк 2, 15-16

Хрыстос нарадзіўся, славім Яго!
Божае Нараджэнне, апісанае ў Евангеллі, хавае ў сабе для сучаснага чалавека шмат цікавых падказак. Адна з іх звязана з каштоўнасцю, якой з’яўляецца сям’я. Сёння, калі чалавецтва перажывае крызіс сямейнай вернасці і сталасці сямейных адносін, Святая сям’я Юзафа, Марыі і Езуса можа быць для нас прыкладам перажывання сапраўднага шчасця. Іх досвед паказвае, што сумеснае перажыванне цяжкасцей толькі ўзмацняе адносіны. Перажыванні Святой Сям’і — гэта і непаразуменні, звязаныя з зачаццем Езуса, і недарэчнасць Яго нараджэння ў стайні, і вымушаныя ўцёкі ў Егіпет. Але ўсё гэта толькі ўзмацніла адносіны маладой сям’і Юзафа і Марыі.
Жадаем усім, хто святкуе Урачыстасць Божага Нараджэння, у гэтыя дні асабліва адчуць каштоўнасць сям’і і блізкага чалавека. Няхай нараджэнне Збавіцеля паспрыяе прымірэнню тых, хто пасварыўся, адорыць надзеяй тых, хто яе страціў пад цяжарам жыццёвых выпрабаванняў, дасць сілы жыць і змагацца за сямейнае шчасце.
Няхай нараджэнне Хрыста прынясе ў кожны дом радасць прысутнасці Бога, адчуванне Яго бязмежнай любові і натхніць нас на стваральнае праведнае жыццё.
Няхай добры Бог благаславіць вас!
Кс. Аляксандр ГРЫЦКЕВІЧ,
пробашч парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Верхнядзвінску,
а. Часлаў КУРЭЧКА,
а. Андрэй СІДАРОВІЧ.
* * *
Святочная імша на Нараджэнне Хрыстова ў Верхнядзвінскім касцёле пачнецца 24 снежня ў 23 гадзіны.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *