У суботу, 18 лютага 2017 года, у Росіцкім касцёле Святой Троіцы адбудуцца традыцыйныя ўгодкі памяці благаслаўлёных Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры.
Праграма ўшанавання росіцкіх святароў пачнецца ў 11 гадзін. Пачатак Святой Імшы – у 12 гадзін (узначальвае біскуп Алег Буткевіч). Па заканчэнні адбудзецца працэсія да месца мучаніцтва.
Будзе прадастаўлены дадатковы аўтобусны рэйс у Росіцу. Адпраўленне з аўтастанцыі Верхнядзвінска ў 10 гадзін, з Росіцы – у 15 гадзін.