У Верхнядзвінскім раёне сяўба вядзецца пры няўстойлівым надвор’і

Актуально Экономика

Нягледзячы на няўстойлівае вясенняе надвор’е, сельгасвытворцы выкарыстоўваюць кожную пагодлівую хвіліну, каб выехаць на палеткі.

сев

Некаторыя гаспадаркі прыступілі ўжо да яравой сяўбы, аднак аб масавым выхадзе ў поле гаварыць не даводзіцца. Яравыя зерневыя і зернебабовыя выбарачна сеюць у ААТ “Нурава”, “Прудзінкі”, СП “Каханавічы”. Толькі прыступілі да сяўбы ў ААТ “Шайцерава”, “Антонава-Агра”, СП “Дрысенскі”. Акрамя таго, вядзецца ворыва глебы (гэта работа яшчэ з восені цалкам зроблена ва УВП “Вужыца-Агра”, ААТ “Шайцерава”, СП “Дрысенскі” і “Верхнядзвінскі”), уносяцца арганічныя ўгнаенні.
Больш таго, неабходна своечасова падкарміць азімыя зерневыя і рапс, частку якіх давядзецца перасяваць. Аднак пераўвільготненая глеба, вымачкі не даюць разгарнуцца тэхніцы на поўную магутнасць. І ўсё ж сельгасвытворцы разумеюць: задача дня – сеяць.
— Нам бы яшчэ пару-тройку сонечных дзянькоў, каб пачаць масавую сяўбу, — гаворыць галоўны аграном СП “Каханавічы” Аляксандр Казлоў. – Вада з палёў зыходзіць марудна, нават вывазка арганікі абцяжарана. Хапае і людзей, і тэхнікі, каб сеяць хуткімі тэмпамі. Механізатары ўжо засумавалі па палетках. Зараз перасяваем азімы рапс, вядзем падкормку азімых і ворыва глебы, уносім арганічныя ўгнаенні.
Ксенія КАВАЛЁНАК.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *