УВП “Вужыца-Агра” вядзе планамерную работу па нарыхтоўцы травяных кармоў. Скошана 102,2% ад запланаваных плошчаў траў, нарыхтавана 2636 тоны сенажу і 2302 тоны сіласу.
Сельгасвытворцы разумеюць, што ад таго, наколькі дакладна будуць вытрыманы тэрміны і тэхналогія нарыхтоўкі кармоў, напрамую залежыць вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі.
Па словах дырэктара гаспадаркі Аляксея Гарбуля, плануецца “узяць” з першага ўкосу 10 тысяч тон сенажу. Корм павінен атрымацца высокакласным, бо пры яго нарыхтоўцы вытрымліваюцца тэхналагічныя патрабаванні на ўсіх этапах “зялёнага” жніва.
Шматгадовыя бабова-злакавыя травы косяць у ранішнія гадзіны. Расліны, скошаныя ў гэты час, дасягаюць той фазы вільготнасці, якая неабходна для закладкі сянажнай масы ў траншэю. Пасля кашэння падвяленыя травы ўбіраюць. Кармы закладваюць ля жывёлагадоўчага комплексу “Сардыкі”. Да сезону падрыхтавана 5 траншэй, кожная змяшчае па дзве тысячы тон кармоў.
Сёлета на “зялёным” жніве задзейнічаны і мехатрад райаграсервісу — чатыры адзінкі тэхнікі на адвозцы, адзін кормаўборачны камбайн, адны граблі і дзве касілкі.
На нарыхтоўцы кармоў заняты камбайнеры Віктар Філіпенка і Юрый Шаўлюга.
Бесперабойную адвозку забяспечваюць Аляксандр Галасуй, Антанас Грэйтовіч, Міхаіл Аніськовіч, Дзмітрый Пузака, Дзмітрый Матуль. Падвяленыя травы зграбае Павел Кукаўка, косіць Іван Сахонька. На кругласутачнай трамбоўцы завіхаюцца Альфон Курпніекс і Аляксей Дзеліжонак. Пастаянна правяраюцца тэмпературны рэжым закладваемай масы, вільготнасць, вядзецца ўся неабходная дакументацыя. За гэтым пільна сочыць аграном Віктар Абразей.
Акрамя таго, вядзецца нарыхтоўка сена, якое прасуюць Міхаіл Ламінскі і Леанід Давы-дзёнак.
Ксенія КАВАЛЁНАК.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.
НА ЗДЫМКАХ: аграном В. Аб-разей абмяркоўвае пытанні корманарыхтоўкі з А. Галасуем, А. Грэйтовічам, Д. Матулем, М. Аніськовічам, В. Філіпенка, Д. Пузака, Ю. Шаўлюга; кругласутачную трамбоўку вядуць А. Курпніекс і А. Дзеліжонак.